Вы тут

У вучэбным цэнтры Дэпартамента аховы прайшоў турнір па міні-футболе


Гэта першае падобнае спартыўнае мерапрыемства, якое ладзіцца па ініцыятыве МУС. У ім узялі ўдзел каманды з усіх рэгіёнаў краіны і зборная Спецыялізаванага ліцэя МУС. Дарэчы, разам з ліцэістамі на поле выйшаў і намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка. У склад астатніх каманд увайшлі супрацоўнікі інспекцый па справах непаўналетніх са сваімі падапечнымі — хлопцамі, якія стаяць на ўліку за здзейсненыя правапарушэнні.


Спаборніцтвы павінны палепшыць паразуменне паміж міліцыянерамі і падлеткамі, прапагандаваць здаровы лад жыцця, а таксама прыцягнуць увагу грамадскасці да пытанняў прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

— Гэтае мерапрыемства першае, але мы ўсе спадзяёмся, што не апошняе, і надалей падобныя турніры будуць праходзіць у рэгіёнах. Перш за ўсё, гэтымі спаборніцтвамі мы хочам паказаць, што асноўны напрамак МУС — гэта прафілактыка правапарушэнняў, — расказвае генерал-маёр міліцыі, намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, які адкрыў турнір. — Футбол — гэта найбольш масавы від спорту ва ўсім свеце, таму мы вырашылі правесці спаборніцтвы менавіта па гэтым відзе спорту. Яны дапамогуць нам згуртаваць калектыў, абмяняцца думкамі, паказаць, што людзі, якія аднойчы спатыкнуліся ў жыцці, усё роўна патрэбныя грамадству. Да таго ж спорт заўсёды выпрацоўвае такія якасці, як гонар, прыстойнасць, імкненне да перамогі. У працэсе падрыхтоўкі турніру «Разам да перамогі» вялікую дапамогу нам аказалі Беларуская федэрацыя футбола і Прэзідэнцкі спартыўны клуб, за што ім асобны дзякуй.

У першы дзень прайшлі матчы ў падгрупах, у другі — паўфінальныя і фінальныя сустрэчы. Каманды-пераможцы і лепшыя гульцы былі ўзнагароджаны на ўрачыстай цырымоніі з удзелам кіраўніцтва МУС і прадстаўнікоў федэрацыі футбола.

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Фота Белта

Загаловак у газеце: Разам да перамогі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт

Грамадства

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Як пазбегнуць вучэбных перагрузак?

Кожнаму з бацькоў хочацца, каб яго дзіця было рознабакова развітым, паспяховым у будучым. 

Грамадства

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

Адрасы адзінства: Як адзначылі свята ў розных кутках краіны

У кожным з гарадоў адкрываліся памятныя знакі, праходзілі экскурсіі і мітынгі.