Вы тут

XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў урачыста адкрыўся ў Сочы


XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў урачыста адкрыўся ў Сочы. Апафеозам вечара стала неверагоднае па размаху гала-шоу пад назвай «Абуджэнне» у лядовым цэнтры «Вялікі».


Маладыя людзі з усяго свету, якія сталі галоўнымі ўдзельнікамі канцэрту разам з самымі знакамітымі расійскімі спевакамі, расказалі публіцы аб тым, як змаглі змяніць не толькі свой свет, але і паўплываць на жыцці тысяч людзей планеты. Чырвонай ніткай у песнях, візуальных шоу гучалі ідэі памяркоўнасці, свабоды веравызнання, стварэння магчымасцяў роўнага доступу моладзі ўсёй планеты да адукацыі і медыцыны.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін перад тым, як афіцыйна адкрыць фестываль, заўважыў, што энергія, талент маладосці маюць дзіўную сілу. На яго думку, маладое пакаленне прыносіць у свет наватарскія ідэі і ўласцівасць эксперыментаваць. Акрамя таго, ён заклікаў маладых людзей смела ствараць сваю будучыню і імкнуцца змяніць свет да лепшага. Таксама падчас цырымоніі адкрыцця, перад публікай выступіў прэзідэнт Сусветнай федэрацыі дэмакратычнай моладзі Нікас Пападзімітрыоу, які нагадаў, што галоўнай ідэяй фестывалю з'яўляецца тое, што ён вядзе моладзь да міжнароднага аб'яднання ў імя міру. Мерапрыемства завяршыў сваім выступам амерыканскі поп-рок гурт One Republic. Яго праз галасаванне ў інтэрнэце за некалькі месяцаў да цырымоніі адкрыцця выбралі самі ўдзельнікі фестывалю.

XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў праходзіць у Сочы з 14 па 22 кастрычніка. На яго арэне сабраліся больш за 20 тысяч удзельнікаў са 180 краін свету. Найважнейшай ідэяй мерапрыемства з'яўляецца кансалідацыя моладзі, развіццё міжнацыянальнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».