Вы тут

Валютныя рэзервы Кітая перавысілі $3,1 трлн


Валютныя рэзервы Кітая ў верасні павялічыліся ў параўнанні са жніўнем на 17 млрд. долараў і склалі 3 трлн 108,5 млрд, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Рост валютных рэзерваў краіны захоўваецца, як сведчаць апошнія дадзеныя Народнага банка Кітая, восьмы месяц запар - гэта самы працяглы перыяд росту з чэрвеня 2014 года. У Дзяржаўным упраўленні валютнага кантролю назвалі закладам росту рэзерваў, які аднавіўся пасля дасягнення ніжняй кропкі ў студзені 2017 года, стабільнасць эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне. У першыя тры кварталы года тэмпы росту эканомікі знаходзіліся ў межах нормы, а плацежны баланс - у цэлым у раўнавазе, адзначылі ў ведамстве. 

Усяго з пачатку 2017 года валютныя рэзервы выраслі на $98 млрд -- на 3,3 працэнта. Для параўнання, у студзені-верасні 2016 года адзначалася іх скарачэнне на $164 млрд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».