Вы тут

Раім схадзіць


Сусветны тыдзень італьянскай мовы, прэзентацыя калінінградскага літаратурна-мастацкага часопіса «Берега», кірмаш вырабаў ручной работы «Зялёны гарошак» – афіша «Звязды» з 16 па 22 кастрычніка.


Сусветны тыдзень італьянскай мовы

Фота: ural.org

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: 17 кастрычніка, 16:00

Колькі каштуе: бясплатна

У рамках XVII Сусветнага тыдня італьянскай мовы пройдзе ўрачыстае мерапрыемства «Вывучаючы мову, вывучаем краіну». Падчас яго адбудзецца перадача ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі факсімільнага выдання самага старажытнага на сённяшні дзень манускрыпта «Боскай камедыі» Дантэ Аліг'еры, вядомага як Manoscritto Palatino 313.

Акрамя таго, супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распавядуць аб працы над першым італьянска-беларускім слоўнікам, якая праводзілася пры падтрымцы Таварыства Дантэ Аліг'еры. Слоўнік будзе ўключаць каля 35 тыс. лексічных адзінак і стане выдатным дапаможнікам для перакладаў тэкстаў з італьянскай мовы на беларускую.


Прэзентацыя калінінградскага літаратурна-мастацкага часопіса «Берега»

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13)

Калі: 19 кастрычніка, 18:00

Колькі каштуе: бясплатна

Гэтым разам пад гасцінным дахам дома беларускага Песняра збяруцца вядомыя беларускія літаратары і заўзятыя чытачы. Спецыяльна запрошаны госць – Лідзія Давыдзенка, галоўны рэдактар часопіса «Берега», старшыня Калінінградскай Асацыяцыі творчых саюзаў, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Саюза журналістаў Расіі, кандыдат філасофскіх навук.

Сустрэча будзе мець канцэртны характар – прагучаць вершы і песні ў выкананні Таццяны Жылінскай і Тамары Кавалёнак.


Кірмаш вырабаў ручной работы «Зялёны гарошак»

Фота: realybiz.ru

Дзе: ГЦ «Скала» (вул. Глебкі, 5)

Калі: 21 кастрычніка, 11:00

Колькі каштуе: бясплатна

Мінскія майстры прадставяць свае працы: падарункі, сувеніры, аўтарскія ўпрыгажэнні, дызайнерскія брошкі з натуральных камянёў, арыгінальныя вырабы з дрэва, металу, скураныя бранзалеты, кераміку, мыла і свечкі ручной работы, нататнікі, аўтарскія лялькі.


Казкі на стужках

Дзе: арт-студыя «Дзюплекс» (пр-т Дзяржынскага, 9, памяшканне 1009)

Калі: 21 кастрычніка, 11:00

Колькі каштуе: 8 р.

Гэты паказ незвычайны і прымеркаваны да міжнароднага дня глухіх (які быў 24 верасня). Праграма будзе дублявацца перакладам на мову жэстаў.

Працягласць праграмы: 50-70 хвілін.

У канцы паказу ўсіх чакае майстар-клас па ценявым тэатру.


Выстава «Літары і словы Скарыны»

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 20 лістапада

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава «Літары і словы Скарыны», прымеркаваная да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, знаёміць з каліграфіяй Усевалада Свентахоўскага − беларускага мастака, які працуе ў кніжнай графіцы і графічным дызайне. Частка прадстаўленых работ – гэта «летэрынг» − від мастацтва, у якім малюнкі створаны на аснове літар і сплецены ў агульную гарманічную кампазіцыю. Прыцягваюць увагу і аўтарскія распрацоўкі шрыфтоў з выяўленчымі элементамі – фантастычнымі вобразамі і расліннымі матывамі. 

Асобае месца на выстаўцы займаюць шрыфтавыя работы, зробленыя з дапамогай лічбавага друку − серыя аркушаў паводле матываў шрыфтоў Францыска Скарыны. Цытаты першадрукара напісаны стылізавана «пад Скарыну» − у аўтарскім прачытанні Свентахоўскага. Росчыркі напаўсухога пяра ствараюць уражанне водгукаў голасу нашага вялікага суайчынніка, голасу, які губляецца ў глыбіні часу. 


Выстава «Моднае стагоддзе»

Фота: zviazda.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 10 студзеня 2018 г., 11:00-19:00

Колькі каштуе: 8 р., школьнікі - 6 р., дзеці да 6 гадоў і ветэраны ВАВ − бясплатна

На выставе прадстаўлены гістарычныя касцюмы з найбуйнейшай у свеце прыватнай калекцыі Аляксандра Васільева − вядомага гісторыка моды, мастацтвазнаўцы, калекцыянера, тэатральнага мастака, аўтара кніг і артыкулаў па дадзенай тэматыцы, тэлевядучага праграмы «Модны прысуд».

Экспазіцыя адзення і аксесуараў, якая ахоплівае перыяд канца 19-га і ўсё 20-е стагоддзе, складаецца з больш за 100 неверагодных касцюмаў і некалькіх соцень розных аксесуараў, ювелірных вырабаў і майстэрскай біжутэрыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».