Эвеліне ГАЛАГАН пакуль няўцям, што гэтая скульптура на пастаменце — помнік геройскаму сабаку пароды грэйхаўнд. Вядома, малая яшчэ, усяго толькі шэсць гадочкаў ёй. Разам з матуляй Эвеліна прыехала ў Нясвіж з Баранавічаў.
Але пройдзе некалькі гадоў, і, успамінаючы вандроўку ў залаты ад восеньскай лістоты нясвіжскі парк, дзяўчынка знойдзе інфармацыю і даведаецца, што гэты сабака выратаваў жыццё свайму гаспадару — Антонію Вільгельму Радзівілу. Гэта было ў 1796 годзе, на паляванні. Гісторыя сведчыць, што ў бойцы з мядзведзем сабака загінуў, а ў гонар адважнага сябра на адной з алей парку князь паставіў помнік. Дзяўчынка даведаецца, што копію старой скульптуры падчас рэканструкцыі парку зрабіў мінскі скульптар Валяр'ян Якушкевіч. А пакуль, у вяночку з залатой лістоты, Эвеліна караскаецца на высокі пастамент, каб сфатаграфавацца з прыгожым сабачкам.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Карэспандэнт «Звязды» адправіўся ў мінскі парк імя Горкага, дзе якраз правяралі знакамітае кола агляду.
«Учора бабуля паспела збегчы, а я — не».
Расказваем пра перамогу нашых тэнісістак над Славакіяй у плэй-оф Кубка Федэрацыі, чарговы поспех беларускага баксёра на міжнародным рынгу.
Дадаць каментар