Вы тут

Маладая пінчанка пужала людзей у грамадскіх месцах


Як вядома, п'яныя нярэдка паводзяць сябе неадэкватна. Адны пачынаюць спяваць, другім карціць біцца і высвятляць адносіны, іншыя ўпадаюць у роспач. Чаму пайшла пужаць людзей у грамадскіх месцах маладая пінчанка, спрабуе высветліць следства. Але што яна скажа цяпер: уявіла сябе Чорнай паннай Нясвіжа ці шахідкай?


Адным словам, на добрым падпітку дама закруцілася ў цёмныя строі, пакрыла галаву чорнай хусткай, зайшла спачатку ў школу, заявіла, што басейн там замініраваны. Потым пайшла ў магазін «Алмі» і сказала, што гандлёвы аб'ект можа ўзляцець у паветра.

З крамы хутка былі эвакуяваны 105 чалавек. Група размініравання праверыла гандлёвы аб'ект і школу, узрыўных прыстасаванняў не выявіла. А міліцыя тым часам затрымала мясцовую жыхарку 1986 года нараджэння. Высветлілася, што з гарэлкай яна сябруе даўно, нават стаіць на ўліку ў наркалагічным дыспансеры. Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства», паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні СК.

Святлана ЯСКЕВІЧ

уасkеvісh@zvіаzdа.bу

 

Загаловак у газеце: «Дама» ў чорным

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.