Вы тут

Сёлета на рынак не дапушчаны 23 найменні серый лекавых прэпаратаў


Айчынная фармацэўтычная прамысловасць нарошчвае аб'ём і асартымент выпуску лекавых сродкаў, у тым ліку для выхаду на замежныя рынкі. Да 2020 года 40 працэнтаў прадукцыі павінна адгружацца на экспарт.


У краіне зарэгістравана 4,5 тысячы лекавых сродкаў, 1,5 тысячы з якіх — айчыннай вытворчасці. У вартасным выражэнні па выніках гэтага года доля беларускіх лекаў на ўнутраным рынку складае 55 працэнтаў. 85 працэнтаў нашых лекаў маюць кошт у межах 5 долараў.

— Якасць лекаў не можа быць лепшай ці горшай, яна або ёсць, або яе няма, — кажа намеснік начальніка ўпраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алена АЛЯКСАНДРАВА. — Якасць — гэта адпаведнасць патрабаванням Дзяржаўнай фармакапеі і нарматыўнай дакументацыі вытворцы, яна забяспечваецца ад моманту распрацоўкі прэпаратаў да паступлення да пацыента. Таму на нашым рынку няма фальсіфікатаў, а няякасная прадукцыя адбракоўваецца да паступлення ў аптэкі і бальніцы. Сёлета не дапушчаны на рынак 23 найменні канкрэтных серый лекавых сродкаў, з якіх 16 серый — айчыннай вытворчасці, 7 — замежнай. Ад усіх правераных лекаў гэта складае 0,04 працэнта.

27 працэнтаў вырабленай прадукцыі адпраўляецца цяпер у больш як 30 краін свету. Сёлета плануецца адгрузіць на знешнія рынкі прадукцыі на 115 млн долараў. Пастаўкі ажыццяўляюцца ў краіны СНД, Азіі, Афрыкі, пробныя адгрузкі ёсць і ў ЕС.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Не бывае лекаў другой свежасці

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».