Вы тут

Адсвяткавалі сотую гадавіну найстарэйшай школы Гарадоцкага раёна


Наш карэспандэнт пабываў на святкаванні 100-й гадавіны найстарэйшай школы Гарадоцкага раёна. Педагогаў і вучняў павіншаваў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў (на фота), кіраўнікі райвыканкама.


— Прыгожае свята! Не кожны раён можа ганарыцца тым, што ёсць такая ўстанова адукацыі з багатай гісторыяй. Насамрэч гісторыя школы — гісторыя краіны, — адзначыў Уладзімір Цярэнцьеў.

У Вархоўскай школе менш за дваццаць вучняў. А ў вёсцы ўсяго каля 240 жыхароў. Навучальная ўстанова сёлета атрымала статус базавай школы-садка. Старшакласнікаў возяць на школьным аўтобусе на заняткі ў Бычыху. Там умовы не горшыя, чым у горадзе. Пры гэтым і ў Вархоўскай школе быў рамонт, пасля якога тут проста цудоўныя сталовая, класы, санітарныя вузлы. Многае зроблена за сродкі, якія зэканомілі ў выніку аптымізацыі.

Паводле слоў старшыні Гарадоцкага райвыканкама Пятра Карабача, аптымізацыя не робіцца толькі дзеля таго, каб яе правесці. Зразумела, калі вучняў мала, іншага выйсця няма...

У раёне на сёння дзевяць школ, у тым ліку сем сярэдніх. У іх каля 2,1 тысячы вучняў. Парк школьных аўтобусаў папоўняць тры машыны.

У наступным годзе ў сярэдняй школе ў пасёлку Езярышча будзе зроблены капітальны рамонт. Ужо даўно ў гэтым ёсць патрэба.

Як канстатаваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў, прыкладна 25 мільёнаў рублёў, зэканомленых у выніку аптымізацыі на Віцебшчыне, накіруюць на развіццё адукацыі.

— Купляем аўтобусы, абсталяванне, капітальны рамонт робім. За апошнія гады многае ўжо ажыццявілі. І ў такіх маштабах, якіх нават педагагічныя работнікі не памятаюць, — дадаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Сёлета на базе адной са школ адкрылі скаладром, у другой — барцоўскую залу.Як гаворыцца, найлепшае пацверджанне сказанаму.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Аптымізацыя на карысць адукацыі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».