Вы тут

Беларусь і Азербайджан дамовіліся паглыбляць узаемадзеянне


Парламенты Беларусі і Азербайджана падпісалі сумесную заяву. Свае подпісы пад дакументам паставілі старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Мілі Меджліса Азербайджана Актай Асадаў.


Бакі замацавалі свае намеры парламенцкімі метадамі спрыяць пашырэнню і паглыбленню ўзаемадзеяння Беларусі і Азербайджана ў гандлёва-эканамічнай, культурнай, навуковай, адукацыйнай і іншых галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама намеры аказваць усямерную падтрымку развіццю эфектыўнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, дакумент пасадзейнічае ўсталяванню міжрэгіянальных сувязяў.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дакумент пацвярджае намеры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?