Вы тут

Мар'яна Шчоткіна ўзяла ўдзел у міжнароднай канферэнцыі


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР) Мар'яна Шчоткіна ўзяла ўдзел у рабоце міжнароднай канферэнцыі «Жаночае прадпрымальніцтва як фактар устойлівага развіцця». Яна адбылася ў рамках Тыдняў устойлівага развіцця — 2017. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, навуковых арганізацый, бізнес-супольнасці, грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».


Асаблівая ўвага была ўдзелена гендарнай эканамічнай роўнасці як адной з важных умоў устойлівага развіцця. На Саміце ААН па ўстойлівым развіцці (Нью-Ёрк, 2015) забеспячэнне гендарнай роўнасці і пашырэнне правоў і магчымасцяў усіх жанчын і дзяўчат абвешчана адной з 17 МУР на перыяд да 2030 года. Таксама быў прадстаўлены нямецкі вопыт у пытаннях кіруючай ролі жанчын у дасягненні Мэт устойлівага развіцця.

Вітаючы прысутных, Мар'яна Шчоткіна адзначыла, што для дасягнення Мэт устойлівага развіцця трэба ў поўнай меры рэалізаваць патэнцыял дзяржавы, грамадства і кожнага чалавека. «Канферэнцыя якраз накіравана на аб'яднанне для вырашэння надзённых пытанняў і наладжвання больш трывалых камунікацыйных сувязяў», — падкрэсліла нацыянальны каардынатар і выказала надзею на тое, што па выніках мерапрыемства будуць выпрацаваны адпаведныя рэкамендацыі.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Роўныя правы для мужчын і жанчын

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.