Вы тут

У БДУ стартуе новы адукацыйны сезон "Акадэміі камунікацыі"


Першы занятак "Трэнды года ў камунікацыях кампаній з грамадскасцю" пройдзе 19 кастрычніка ў Інстытуце журналістыкі БДУ (Кальварыйская, 9). Пачатак у 17.00.


На працягу наступных сустрэч слухачы даведаюцца аб публічных выступленнях і іміджы, GR-камунікацыі, геабрэндзінгу, карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, арганізацыі мерапрыемстваў, мабільнай і інтэрнэт-камунікацыі.

Асаблівасцю адукацыйнага праекта "Акадэмія камунікацыі" з'яўляецца яго фармат — "роўны навучае роўнага". Студэнты спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" з'яўляюцца не толькі арганізатарамі, але і выступаюць у ролі спікераў перад слухачамі. У рамках праекта праводзяцца майстар-класы і трэнінгі вядучых беларускіх спецыялістаў у галіне камунікацыі, а таксама інтэрактыўныя гульні і камандныя вырашэнні камунікацыйных задач ад рэальных кампаній.

Першым запрошаным госцем "Акадэміі камунікацыі" стане прадзюсар летняга фестывалю "Арт-пікнік FSP. Freaky Summer Party", арт-дырэктар рэкламнага агенцтва Pocket Rocket Дзяніс Трусіла.

Традыцыйна ўсе заняткі "Акадэміі камунікацыі" пранізвае адзіная канцэпцыя. У гэтым навучальным сезоне яе лозунгам стане "Рэвалюцыя: камунікацыя змяняе рэальнасць".

— У чарговы раз мы вырашылі, што праекту быць! Слухачоў чакаюць новыя фарматы правядзення нашых сустрэч, вопытныя спікеры і актуальныя тэмы. На занятках мы пакажам, якія глабальныя перавароты могуць адбыцца ў грамадстве дзякуючы камунікацыі, як яна змяняецца і працягвае сёння змяняць усе навокал, — падкрэслівае выкладчык кафедры тэхналогій камунікацыі Інстытута журналістыкі БДУ Ксенія Каравая.

Усяго запланавана 12 заняткаў. Яны будуць праходзіць з 17.00 да 19.00 па чацвяргах з кастрычніка бягучага года па сакавік 2018 года.

Удзел у іх бясплатны, але па папярэдняй рэгістрацыі на сайце арганізатараў.

Асноўная аўдыторыя праекта — абітурыенты, студэнты і маладыя спецыялісты.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.