Вы тут

У Мінску адкрылася выстава рэкламы


У спецыялізаванай выставе рэкламы, дызайну і паліграфіі «Мятны леў» удзельнічае больш за 20 кампаній. Гэта дзелавая пляцоўка для брэндынгавых агенцтваў і дызайнерскіх студый, друкарняў, пастаўшчыкоў сыравіны і расходных матэрыялаў для паліграфіі, вытворцаў сувенірнай прадукцыі. Разам з выставай у гатэлі «Пекін» адбудзецца канферэнцыя «Маркетынг ХХІ стагоддзя: трэнды ў стылі ф'южн».


У цяперашні час на тэрыторыі краіны дзейнічае 1186 рэкламных арганізацый. Фактычна за апошнія 8—9 гадоў іх колькасць павялічылася ў 2,7 раза, паведаміла начальнік сектара па рэкламе ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Іна Гаўрыльчык. Гэта сведчыць аб тым, што і прававыя, і арганізацыйныя ўмовы ў Беларусі для развіцця рэкламнага бізнесу створаны дастаткова добрыя. Кажучы пра выдаткі на рэкламу, прадстаўнік МАРГ адзначыла, што ў першым паўгоддзі 2017 года гэтыя сумы ў айчынных вытворцаў і гандлёвых арганізацый склалі 182,2 млн рублёў (127% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года). Больш актыўна сёння працуюць з рэкламай вытворцы адзення, аптовы і рознічны гандаль, а таксама вытворцы харчовых прадуктаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Рухавік прагрэсу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».