Вы тут

Фестываль працаўнікоў вёскі ў Гомельскай вобласці пройдзе 17 лістапада


Абласны фестываль працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2017" пройдзе 17 лістапада ў Жыткавічах, паведамілі ў прэс-службе аблвыканкама.


Рашэнне аб правядзенні мерапрыемства прынята членамі абласнога выканаўчага камітэта, зацверджаны склад аргкамітэта.

Улады Жыткавіцкага раёна ўжо намецілі планы па падрыхтоўцы райцэнтра да фестывалю-кірмашу, аб праграме і творчым напаўненні якога стане вядома пазней. Традыцыйна гасцей свята чакаюць масавыя гулянні, кірмашы харчовых і нехарчовых тавараў, выставы народнай творчасці, выступы артыстаў. Але галоўным мерапрыемствам фестывалю стане ўшанаванне кіраўнікоў раёнаў, гаспадарак, механізатараў, вадзіцеляў - тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у абласны каравай, дамогся высокіх вынікаў на нарыхтоўцы кармоў, выгадаваў дастойны ўраджай сельскагаспадарчых культур.

Сталіцай "Дажынак" Гомельскай вобласці ў мінулым годзе быў Рагачоў. Мерапрыемства, на якім падводзяцца вынікі сельскагаспадарчага года, прымеркавана да прафесійнага свята аграрыяў краіны - Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Ён адзначаецца ў Беларусі ў трэцюю нядзелю лістапада.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».