Вы тут

Выстава "Ленін'17" да 100-годдзя рэвалюцыі адкрыецца ў НММ


Выстава "Ленін'17" да 100-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі адкрыецца 25 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамілі ў музеі.


Экспазіцыя будзе ўключаць 12 жывапісных палотнаў, 7 скульптурных работ і 2 прадмета дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва беларускіх і рускіх мастакоў, аб'яднаных тэмай ленініяна.

Выстава прадэманструе манументальныя, шматфігурныя палатна з запаснікаў музея, звязаныя з галоўным рэвалюцыянерам ХХ стагоддзя. Наведвальнікі ўбачаць шырокую і разнастайную іканаграфію правадыра "сусветнага пралетарыяту": Леніна на чале рэвалюцыйнага атрада рабочых і сялян і з жонкай Надзеяй Крупскай, Леніна-прамоўцы, які выступае на з'ездзе, і Леніна-мысляра.

Ніводны іншы вобраз не займаў у савецкім і сусветным мастацтве такога значнага месца, як вобраз Уладзіміра Леніна. Помнікі правадыру Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзводзіліся на плошчах, у парках і скверах буйных і маленькіх гарадоў СССР і краін сацыялістычнага лагера. Партрэты і жанравыя сцэны з выявай Леніна год за годам папаўнялі калекцыі музеяў. Выяўленчая ленініяна стала яркім прыкладам створанага міфа ў мастацтве.

Пра тое, як ствараўся ленінскі выяўленчы міф у беларускім мастацтве, раскажуць палатна Анатоля Шыбнева, Валянціна Волкава, Уладзіміра Стальмашонка, Адольфа Гугеля і іншых. Ніхто з прадстаўленых на выставе мастакоў не маляваў Леніна з натуры.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.