Вы тут

Пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце СНД пройдзе ў Рызе


67-e пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў — удзельніц Садружнасці пройдзе ў Рызе (Латвія) 19-20 кастрычніка. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць начальнік дарогі Уладзімір Марозаў, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Савет праводзіць узгодненую палітыку ў галіне чыгуначнага транспарту па розных напрамках: сумесная эксплуатацыя рухомага саставу, фарміраванне агульнай тарыфнай палітыкі, развіццё і ўдасканаленне адзінай тэхналагічнай і інфармацыйнай прасторы, узгодненае развіццё інфраструктуры чыгунак.

Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у рабоце Савета. На сучасным этапе беларуская магістраль імкнецца максімальна спрасціць і паскорыць праходжанне транзітных грузаў па тэрыторыі краіны. Удасканальваюцца мытныя і памежныя працэдуры, укараняецца праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе фарміраваць электронны перавозачны дакумент і весці электронны абмен дадзенымі паміж чыгункамі Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі і Расіі. Пры актыўным удзеле беларускіх спецыялістаў была распрацавана адзіная ўніфікаваная накладная, якая дазваляе ажыццяўляць перавозкі па адной накладной на ўсім шляху руху на прасторы “1520”.

Асноўныя прыярытэты развіцця беларускай магістралі — мадэрнізацыя інфраструктуры, перш за ўсё, у рамках II-га і IX-га Агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў, абнаўленне рухомага саставу, аптымізацыя кантролю перамяшчэння грузаў праз мяжу і скарачэнне тэрмінаў іх мытнага афармлення, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Беларуская чыгунка мае вялікі патэнцыял для забеспячэння і нарошчвання аб'ёмаў перавозак. Інфраструктура дарогі дазваляе штосутачна прымаць і адпраўляць па міждзяржаўных стыкавых пунктах больш за 160 пар цягнікоў.

Асаблівая ўвага надаецца развіццю перавозак спецыялізаванымі кантэйнернымі цягнікамі. За кошт аптымізацыі тэхналогіі пропуску маршрутная хуткасць асобных кантэйнерных цягнікоў у рамках II-га Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора дасягае 1400 км/суткі, што з'яўляецца адным з лепшых паказчыкаў на сетцы дарог краін СНД і Балтыі.

Важнае перавага чыгуначнага транспарту Беларусі — развітая тэрмінальная інфраструктура. На найбуйнейшых грузавых станцыях створаны сучасныя транспартна-лагістычныя цэнтры, развіваюцца інфармацыйныя сэрвісы.

Вялікае значэнне надаецца пераходу на электровозную цягу. У бягучым годзе БЧ завяршыла электрыфікацыю ўчастка Маладзечна — Гудагай — дзяржмяжа з Літоўскай Рэспублікай. У перспектыве да 2020 года — электрыфікацыя ўчастка Жлобін — Калінкавічы —Барбараў.

Для павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў мадэрнізуюцца вакзальныя комплексы, укараняюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі.

З кожным годам узрастае роля Беларускай чыгункі ў забеспячэнні перавозак грузаў паміж краінамі Еўропы і Азіі. Дарога з'яўляецца надзейным і стабільным партнёрам на рынку транспартных паслуг, працягвае паступовае развіццё і рэалізацыю новых сумесных праектаў з іншымі чыгуначнымі адміністрацыямі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Сваім вопытам дзеляцца чэшскія спецыялісты.

Эканоміка

Цэны на жыллё палезлі ўгору?

Цэны на жыллё палезлі ўгору?

Праўда, эксперты кажуць, што гэта ілюзія.

Грамадства

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я Бабак расказала, як яны дзеляць дамашнія абавязкі, дзе збіраюцца падпрацоўваць і хто першы ідзе мірыцца.

Грамадства

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

«Звязда» пагутарыла з афіцыйным прадстаўніком МНС Віталем НАВІЦКІМ.