Вы тут

Зімовы час у ЕС і ва Украіне скарэктаваў расклад міжнародных цягнікоў


У сувязі з пераходам у ноч з 28 на 29 кастрычніка ў суседніх краінах на “зімовы” час Беларуская чыгунка сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Украіны, Літвы, Латвіі і Польшчы загадзя правяла карэкціроўку раскладу руху міжнародных цягнікоў, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Напрыклад, цягнік №86 Мінск — Кіеў, які ў цяперашні час адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 22.40 і прыбывае ў Кіеў у 8.40, з 29 кастрычніка будзе адпраўляцца з Мінска ў той жа час і прыбываць у Кіеў у 7.52. У зваротным напрамку з пераходам на “зімовы” час цягнік будзе адпраўляцца ў 21.06 (у цяперашні час адпраўляецца ў 22.10), час прыбыцця ў сталіцу Беларусі застанецца без змяненняў — 8.38.

Час адпраўлення з Мінска цягніка №805 Мінск — Вільнюс пасля пераходу на “зімовы” час застанецца без змяненняў — 8.00, але прыбываць у Вільнюс састаў будзе на гадзіну раней — у 9.30 (зараз — у 10.30). У адваротным кірунку цягнік №806 Вільнюс — Мінск будзе адпраўляцца ў 18.10 (зараз — у 19.10), час прыбыцця ў сталіцу застанецца без змяненняў — 21.40.

Пасля 29 кастрычніка таксама зменіцца расклад руху цягніка №87 Мінск — Рыга — састаў будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.26 без змяненняў (час прыбыцця ў Рыгу зменіцца з 10.10 на 9.00); у адваротным кірунку цягнік №88 будзе адпраўляцца з Рыгі ў 19.20 (зараз — у 20.00) і прыбываць у сталіцу Беларусі без змяненняў у 7.50.

У цягніку №9 Масква — Варшава бесперасадачны вагон Мінск — Варшава, які ў цяперашні час адпраўляецца са сталіцы Беларусі ў 23.43 і прыбывае ў Варшаву ў 7.50, з 29 кастрычніка будзе адпраўляцца з Мінска ў 0.43 і прыбываць у Варшаву без змяненняў у 7.50. У адваротным кірунку з Варшавы час адпраўлення з 29 кастрычніка застанецца ранейшым — 15.50, а час прыбыцця ў сталіцу Беларусі зменіцца з 2.48 на 3.50.

Пасля пераходу на “зімовы” час таксама зменіцца час адпраўлення і прыбыцця цягнікоў міжнародных зносін, якія ідуць транзітам па тэрыторыі Беларусі ў краіны Заходняй Еўропы і ў адваротным кірунку. Акрамя таго, у сувязі са змяненнямі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэкціраваны і расклад некаторых цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсіруюць па тэрыторыі Беларусі.

Падрабязную інфармацыю аб раскладзе іншых міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».