Вы тут

Аб ЖКГ — на высокім узроўні


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 20 кастрычніка прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.


На пасяджэнні плануецца ўсебакова разгледзець пытанні ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны. Размова ў тым ліку пойдзе аб рэалізацыі новых падыходаў па ўдасканаленні працы ў галіне, зніжэнні выдаткаў і павышэнні якасці абслугоўвання насельніцтва. Будзе прааналізавана і сусветная практыка арганізацыі кіравання жыллёвым фондам.

У мерапрыемстве ў Палацы Незалежнасці прымуць удзел каля 250 чалавек, у тым ліку найвышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікі мясцовых органаў дзяржкіравання.

Рэспубліканскі семінар пройдзе ў Мінску 19—20 кастрычніка. У першы дзень адбудзецца адкрыццё мерапрыемства, пройдуць практычныя заняткі, падчас якіх удзельнікі семінара змогуць азнаёміцца з вопытам арганізацыі работы па розных напрамках у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».