Вы тут

У Брэсце пройдзе міжнародны фестываль шахмат


Неверагодна цікавае інтэлектуальнае мерапрыемства для вялікіх і маленькіх аматараў шахмат пройдзе 4 — 6 лістапада. Вы яшчэ можаце паспець ускочыць у апошні вагон. Заяўкі на фестываль прымаюцца да 20 кастрычніка (усе падрабязнасці тут).


А ўсё пачалося з жадання дзіцяці. Першакласніца з Брэста Дарыя Скамарошчанка (на фота), якая ведае на памяць даслоўна больш як 150 дзіцячых кніг (дзяўчынка была гераіняй «Сямейнай газеты» 11.05.2017), апошнім часам вельмі захапілася шахматамі. Менавіта яна і папрасіла маму правесці шахматны фестываль. «Я не змагла адмовіць, — усміхаецца Кацярына Таберка. — Брэсцкі гарвыканкам падтрымаў нашу сямейную ініцыятыву. Дарэчы, на фестывалі ўсе змогуць даведацца, ці ўмее гуляць у шахматы мэр Брэста».

Заяўкі на ўдзел у фестывалі яшчэ прымаюцца. Але ўжо сёння відавочна, што будзе не менш, чым 300 удзельнікаў. Акрамя беларускіх аматараў шахматаў, Брэст наведаюць гледачы і гульцы з Украіны, Польшчы, Расіі, Чэхіі і іншых краін.

Шахматныя баталіі пройдуць на базе дзіцячай харэаграфічнай школы. Найлепшага будуць вызначаць у пяці ўзроставых катэгорыях. Самым малодшым спартсменам 6 гадоў, самым старэйшым — 87!

У праграме не толькі 7 шахматных турніраў, але і цікавая пазнавальная і культурна-забаўляльная праграма. Так, усе ахвотныя змогуць згуляць партыю ў «жывыя шахматы», як у прыгодах Гары Потэра (гэта калі на вялізным шахматным полі пад адкрытым небам замест фігур стаяць жывыя людзі, якія выконваць указанні свайго караля). Акрамя таго, арганізатары падрыхтавалі больш за 10 майстар-класаў, інтэрактыўныя фотазоны, экспазіцыю старадаўніх шахмат, шахматны карнавал. На фестывалі будзе працаваць шахматны кінатэатр на падушках, фокуснік пакажа дзівосы з выкарыстаннем шахматных фігур. Кожны ахвотны створыць сваімі рукамі незвычайную шахматную паштоўку. А напрыканцы свята будуць падведзены вынікі конкурсаў на лепшы фотаздымак і малюнак.

— Мы запрашаем усіх аматараў шахмат далучыцца да конкурсу фотаздымкаў «Шахматы і я», — кажа Кацярына Таберка. — Вам трэба сфатаграфаваць сябе за шахматнай дошкай, з шахматным тортам, у ложку ў выглядзе ладдзі ці седзячы на слане. Няма межаў фантазіі! Фотаздымкі прымаюцца ў раздрукаваным выглядзе, фарматам 10 на 15 см. Для тых, хто любіць маляваць, мы прыдумалі конкурс «Шахматнае каралеўства». Малюйце на зададзеныя тэмы ў любой тэхніцы. Фармат работ не больш за А3. Намінацыі: да
7 гадоў — Дзіцячы мат, 8—10 гадоў — Ход канём, 11—13 гадоў — Гардэ, 14—16 гадоў — Ператварэнне, 17 і старэйшыя — Голы кароль. Для ўсіх узростаў праходзіць конкурс малюнкаў «Чорная пешка», а таксама конкурс на лепшы шахматны комікс! Свае творчыя работы можна здаць загадзя або 4 лістапада пры рэгістрацыі.

Усіх удзельнікаў фестывалю чакаюць сертыфікаты, прызы і падарункі. А пераможцаў — каштоўныя падарункі, кубкі, медалі, дыпломы. Для бацькоў арганізатары падрыхтавалі лекцыю па тэме «Як і навошта гуляць у шахматы з дзецьмі дома».

Надзея ДРЫЛА

dryla@zviazda.by

Загаловак у газеце: Чорная пешка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.