Вы тут

Больш за 30 званкоў паступіла на прамую лінію па развіцці сістэмы ЖКГ


Больш за 30 званкоў паступіла ўжо на прамую лінію па развіцці сістэмы ЖКГ у Беларусі, якая пачала 18 кастрычніка работу ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.


Фота: vsolikamske.ru

Прапановы прымаюцца па тэлефоне 8(017) 200-19-01. Пазваніць на прамую лінію можна з 9.00 да 20.00.

Галоўная мэта правядзення прамой лініі - збор прапаноў па ўдасканаленні і развіцці сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Большасць прапаноў, што паступілі сёння, датычацца функцыянавання службы 115, якая была створана ў Мінску ў 2015 годзе ў рамках рэфармавання сферы ЖКГ. Іх сутнасць заключаецца ў тым, што службу 115 трэба ўдасканальваць: сёння заяўкі прымаюцца, але да іх выканання ёсць пытанні, да таго ж зваротнай сувязі з заяўнікам няма, лічаць тыя, хто звярнуўся на прамую лінію.

Прапановы таксама датычыліся выкарыстання беларускіх матэрыялаў пры капітальным рамонце жылля, павелічэння тэрмінаў пераразліку платы за ЖКП у выпадку часовай адсутнасці зарэгістраваных, абсталявання ліфтаў энергаэфектыўнымі асвятляльнымі прыборамі, дыферэнцыяцыі тарыфаў за вываз смецця, устаноўкі прыбораў уліку цеплавой энергіі. Грамадзяне таксама выступілі за тое, каб узмацніць адказнасць аўтамабілістаў за паркоўку на зялёных зонах - на іх думку, дзяржорганы, у тым ліку Мінжылкамгас, павінны звярнуць асаблівую ўвагу на гэту праблему.

"Мы гатовы выслухаць грамадзян, абагульніць і прааналізаваць інфармацыю, якая паступіла, улічыць яе пры ўнясенні змяненняў у нарматыўныя прававыя акты, пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў для вырашэння праблем", - адзначыў начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і сродкаў масавай інфармацыі Мінжылкамгаса Генадзь Аксціловіч.

Нягледзячы на тое, што прамая лінія адкрыта для збору прапаноў па ўдасканаленні сістэмы ЖКГ, паступалі і званкі са скаргамі - у кагосьці ёсць праблемы з ацяпленнем у доме, хтосьці незадаволены якасцю прыбірання пад'ездаў. "Па ўсіх зваротах мы спрабуем зрэагаваць або пераадрасаваць іх у структуру, якая непасрэдна займаецца пытаннем, з якім звяртаецца грамадзянін. Калі праблема даволі сур'ёзная - вырашэнне будзе аж да прыняцця мер на ўзроўні міністэрства", - дадаў Генадзь Аксціловіч.

Прамая тэлефонная лінія, пазваніўшы на якую любы зацікаўлены зможа ўнесці свае прапановы па ўдасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі, будзе працаваць з 18 па 20 кастрычніка. Такія прапановы ўжо з пачатку верасня бягучага года прымаліся электронным спосабам праз спецыяльную рубрыку на сайце Мінжылкамгаса. За гэты час у міністэрства паступіла больш за 30 прапаноў, якія плануецца прааналізаваць і абагульніць, улічваючы таксама тыя, што паступілі на прамую тэлефонную лінію. У далейшым плануецца ўнесці прапановы па іх рэалізацыі, у тым ліку шляхам карэкціроўкі дзеючага заканадаўства.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».