Вы тут

«БрамаМар». Інструкцыя аб парадку арганізацыі і правядзення


ІНСТРУКЦЫЯ

Аб парадку арганізацыі і правядзення

Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай

творчасці студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар»

 

1. Агульныя палажэнні

1.1 Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар» (далей – Конкурс).

1.2 Мэты Конкурсу: заахвочванне літаратурнай творчасці студэнтаў і школьнікаў, падтрымка адоранай моладзі, развіццё нацыянальнай літаратуры.

1.3 Заснавальнікі Конкурсу (далей – Заснавальнікі): Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Інстытут журналістыкі БДУ, кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ, Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда», рэдакцыя часопіса «Маладосць».

1.4 Партнёры Конкурсу (далей Партнёры): Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны інстытут адукацыі, выдавецтвы «Мастацкая літаратура», «Беларусь», «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі», «Чатыры чвэрці», «Народная асвета».

1.5  Сімвалам Конкурсу з’яўляецца статуэтка “БрамаМар”. Уручаецца пераможцам у кожнай намінацыі.

 

2. Парадак арганізацыі

2.1  Інфармацыя пра Конкурс друкуецца ў рэспубліканскай прэсе  і рассылаецца па ўстановах адукацыі. Пачатак конкурсу абвяшчаецца прэс-канферэнцыяй.

2.2 Інфармацыйную падтрымку Конкурсу на працягу ўсіх этапаў аказваюць РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» (газеты «Звязда», «Літаратура і Мастацтва», часопіс «Маладосць») і сайт Інстытута журналістыкі БДУ (інтэрнет-старонка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі).

2.3 Конкурс праводзіцца на базе творчай лабараторыі «Крытык» кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ.

2.4 Конкурс праводзіцца кожны год у тры этапы: І этап — прыём работ удзельнікаў (лістапад — люты); ІІ этап — літаратурная вучоба (красавік); ІІІ этап — вызначэнне фіналістаў і пераможцаў, узнагароджванне (красавік).

2.5 Конкурсныя работы студэнтаў прымаюцца да разгляду ў намінацыях: «Проза», «Паэзія», «Крытыка», «Драматургія».

2.6 Конкурсныя работы школьнікаў (раздзел конкурса — «БрамаМар-юні») прымаюцца да разгляду ў намінацыях: «Проза», «Паэзія».

2.7 Журы Конкурсу і склад выкладчыкаў для этапу літаратурнай вучобы фарміруюцца з ліку прадстаўнікоў Заснавальнікаў і Партнёраў.

2.8 Літаратурная вучоба праводзіцца ў форме лекцыйных і семінарскіх заняткаў, майстар-класаў і творчых сустрэч з чытаннем і абмеркаваннем літаратурных твораў. Месца правядзення – аўдыторыі Інстытута журналістыкі БДУ.

2.9 Сертыфікат удзельнікаў, дыпломы фіналістаў і пераможцаў Конкурсу, а таксама статуэткі пераможцам прадастаўляюцца Інстытутам журналістыкі БДУ. Каштоўныя падарункі для фіналістаў і пераможцаў прадастаўляюцца Заснавальнікамі і Партнёрамі (выдавецтвамі) і падбіраюцца ў адпаведнасці з намінацыямі.

2.10 Узнагароджванне абываецца ва ўрачыстай атмасферы з удзелам ганаровых гасцей, прадстаўнікоў Партнёраў і суправаджаецца творчымі вступленнямі.

2.11 Лепшыя творы Конкурса друкуюцца ў часопісах «Маладосць» (творы студэнтаў) і «Бярозка» (творы школьнікаў). Рэдакцыі часопісаў не выключаюць магчымасць друкавання твораў, якія не атрымалі высокай ацэнкі членаў журы Конкурсу, але заслугоўваюць увагі паводле меркавання рэдакцыі, а таксама пакідаюць за сабой права даваць у друк рэпартажы з літаратурнай вучобы, каментарыі канкурсантаў і членаў журы.

 

3. Парадак правядзення

3.1 На Конкурс прымаюцца творы, якія нідзе не публікаваліся і не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах.

3.2 Мовы Конкурсу — беларуская і руская.

3.3 Да разгляду ў намінацыі «Проза» (у тым ліку і для «БрамаМар-юні») прымаюцца адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў (тут ідалей указаны аб’ёмы з прабеламі); у намінацыі «Паэзія» (у тым ліку і для «БрамаМар-юні») — адзін або некалькі твораў агульным аб’ёмам да 5 тыс. сімвалаў; у намінацыі «Крытыка»  — адін твор аб’ёмам да 7 тыс. сімвалаў; у намінацыі «Драматургія» — адзін твор (аднаактовая п’еса) аб’ёмам да 15 тыс. сімвалаў.

3.4 Творы адной намінацыі, калі іх некалькі, падаюцца на Конкурс у адным файле ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, гарнітура Times New Roman, кегль14 пт, інтэрвал адзінарны, усе палі 2 см. На першай старонцы файла павінна быць размешчана наступная інфармацыя пра ўдзельніка Конкурсу: імя і прозвішча, псеўданім (калі ёсць), дата нараджэння, поўная назва навучальнай установы, факультэт і курс (для школьнікаў — клас). Файл павінен быць названы кірыліцай па форме: імя_прозвішча.doc.

3.5 Творы прымаюцца на адрасы электроннай пошты: bramamar.konkurs@gmail.com і konkurs.bramamaruni@gmail.com з 1 снежня да 28 лютага. Пры парушэнніпатрабаванняў, указаных у пп. 3.1.—3.4. дадзенай Інструкцыі, творы да разгляду не прымаюцца.

3.6 Прынятым на Конкурс творам прысвойваюцца кодавыя нумары для захавання ананімнасці перад членамі журы.

3.7 Крытэрыі ацэнкі твораў: арыгінальнасць і кампазіцыйная цэласнасць; навізна тэм і мастацкіх прыёмаў; стылістычнае і моўнае майстэрства; пісьменнасць.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.