Вы тут

Гульцы футбольнага клуба "Мінск" выбралі "Зорку Венеру"


Так яны падтрымалі сацыяльны праект "Чытаем па-беларуску з velcom". У гэтым навучальным годзе праект праходзіць у выглядзе анлайн-конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7-8 класаў школ і гімназій з усёй рэспублікі. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых падтрымаць праект і выкласці ў сацыяльныя сеткі ўласнае прачытанне твораў беларускай літаратуры. 


Гульцы футбольнага клуба "Мінск" Арцём Васільеў, Нямання Човіч, Цярэнцій Луцэвіч, Аляксей Вакуліч і Павел Галавенка выбралі верш Максіма Багдановіча "Зорка Венера". Запісанае відэа са словамі падтрымкі футбалісты размясцілі ў акаўнтах клуба ў сацыяльных сетках "Вконтакте" і "Instagram". 

"Сваім удзелам у падтрымцы праекта "Чытаем па-беларуску з velcom" я хацеў сказаць юным выхаванцам нашай футбольнай школы і ўсім вучням, як важна памятаць пра родную мову і выказваць цікавасць да чытання, да беларускай літаратуры — сапраўднага багацця нашага народа", — кажа нападаючы Арцём ВАСІЛЬЕЎ.  

Першы этап конкурсу "Чытаем па-беларуску з velcom" для вучняў 7-8 класаў працягваецца ў сацыяльных сетках да 30 лістапада. Удзельнікі запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры і размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, ВКонтакте ці Instagram, пазначыўшы запіс афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Лепшыя па меркаванні журы канкурсанты прымуць удзел у рэгіянальных этапах. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».