Вы тут

Кубе могуць прадаставіць новую крэдытную лінію на тавары з Беларусі


Вядуцца перагаворы аб прадастаўленні Кубе новай крэдытнай лініі на набыццё тавараў з Беларусі. Аб гэтым паведаміў журналістам пасол Кубы Херарда Суарэс Альварэс, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі.


Фота: БЕЛТА

Паводле слоў дыпламата, адна з форм супрацоўніцтва звязана з прадастаўленнем экспартных крэдытаў для фінансавання набыцця тавараў, работ і паслуг у рэзідэнтаў Беларусі. "Першая крэдытная лінія практычна ўжо вычарпана. У рамках гэтай лініі намі набывалася сельскагаспадарчая тэхніка. І мы цяпер у актыўнай стадыі перагавораў для завяршэння ўзгаднення другой крэдытнай лініі", - заявіў ён.

Херарда Суарэс Альварэс нагадаў, што ў 2014 годзе было падпісана пагадненне аб узаемных пастаўках, у адпаведнасці з якім Беларусь атрымлівае з Кубы фармацэўтычную прадукцыю, а ўзамен пастаўляе тэхніку і запчасткі да яе.

Пасол канстатаваў, што за апошнія гады беларуска-кубінскі тавараабарот падвоіўся і стабілізаваўся. Але пры гэтым існуе вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».