Вы тут

Каталонія выставіла Мадрыду ўльтыматум у адказ


Кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон заявіў, што калі Мадрыд адхіліць прапанову аб дыялогу і прыменіць артыкул 155 Канстытуцыі, які абмяжоўвае самакіраванне рэгіёна, то ён аб'явіць канчатковую незалежнасць Каталоніі. Аб гэтым піша La Vanguardia са спасылкай на пісьмо кіраўніка ўрада Каталоніі.


Гэту інфармацыю Карлес Пучдэмон пацвердзіў на сустрэчы са сваімі аднапартыйцамі - членамі Каталонскай еўрапейскай дэмакратычнай партыі.

Як паведамляе Euronews, Марта Паскаль, генеральны каардынатар Каталонскай еўрапейскай дэмакратычнай партыі, таксама сказала: "Калі ўлады прыменяць 155 артыкул Канстытуцыі, мы будзем гатовы выканаць мандат аб абвяшчэнні незалежнасці па выніках рэферэндуму 1 кастрычніка".

Між тым сёння завяршаецца тэрмін чарговага ўльтыматуму Іспаніі, у якім гаворыцца, што ўлады краіны зробяць захады па прыпыненні аўтаноміі Каталоніі, калі кіраўнік гэтага іспанскага рэгіёна не пакіне спрабаваць дабіцца для яго незалежнасці.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, у Каталоніі набіраюць абароты пратэсты супраць затрымання двух лідараў руху за незалежнасць рэгіёна. Жордзі Санчэс і Жордзі Кушарт арыштаваны, вядзецца расследаванне па абвінавачанні іх у падрыўной дзейнасці. Прыхільнікі незалежнасці лічаць гэтыя абвінавачанні палітычна матываванымі. Абодва актывісты адыгралі вядучую ролю ў падрыхтоўцы галасавання аб незалежнасці Каталоніі 1 кастрычніка, які Мадрыд аб'явіў незаконным.

Пасля рэферэндуму Карлес Пучдэмон падпісаў дэкларацыю аб незалежнасці, зрабіўшы агаворку, што ў дзеянне яна пакуль не ўступае. Лідар Каталоніі заклікаў мадрыдскія ўлады да перагавораў, каб знайсці выйсце з існуючай сітуацыі. Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой даў Карлесу Пучдэмону тэрмін да 19 кастрычніка, каб той прадставіў канкрэтны адказ адносна пытання аб незалежнасці. У адваротным выпадку ён прыгразіў увесці ў правінцыі прамое кіраванне з Мадрыда ў адпаведнасці з артыкулам 155 Канстытуцыі Іспаніі. "Адзінае, аб чым я прашу Пучдэмона, - гэта дзейнічаць разумна і ставіць у аснову інтарэсы ўсіх іспанцаў", - заявіў ён на пасяджэнні парламента 18 кастрычніка.

Артыкул 155 прынятай у 1978 годзе Канстытуцыі Іспаніі дазваляе Мадрыду ўводзіць прамое кіраванне ва ўмовах крызісу. За ўвесь час існавання дэмакратычнай Іспаніі гэты артыкул ні разу не прымяняўся. Пераход улады ў Каталоніі ад Барселоны да Мадрыда павінен будзе зацвердзіць сенат Іспаніі, большасць у якім належыць Народнай партыі Марыяна Рахоя.

Прадугледжваецца, што ўвядзенне прамога праўлення будзе мець на ўвазе шырокі спектр мер - ад кантролю над рэгіянальнай паліцыяй да правядзення датэрміновых выбараў.

Адным з варыянтаў вырашэння праблемы называюць прымяненне 116 артыкула Канстытуцыі, які прадугледжвае "стан трывогі і надзвычайнага становішча". Яно ўводзіцца простым дэкрэтам урада, без адабрэння парламента.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?