Вы тут

У Мінску ўнук падпаліў бабулін дыван


У Ленінскі РУУС сталіцы звярнулася пажылая жанчына, якая расказала, што ў яе з 32-гадовым унукам на бытавой глебе ўзнік канфлікт. З-за апошняга родны чалавек... здзейсніў падпал маёмасці.


Падчас разбору міліцыянеры ўстанавілі, што ў трохпакаёвай кватэры 76-гадовая заяўніца пражывае з дачкой і ўнукам. Мужчына злоўжывае спіртнымі напіткамі, таму перыядычна паводзіць сябе агрэсіўна. Падчас канфлікту бабуля пайшла ў пакой і легла спаць. У гэты час унук зайшоў следам, разліў на дыван лёгкую на загаранне вадкасць, падпаліў яе і пайшоў з дому. У адносінах да мужчыны за наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці заведзена крымінальная справа. Максімальнае пакаранне, якое яму пагражае, — да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Падпаліў бабулін дыван...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».