Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Гэты тыдзень прынясе нябачаны прыліў энергіі, асабліва тым прадстаўнікам знака, якія не любяць сядзець на месцы. На працы імаверныя перамены да лепшага, з'явяцца новыя магчымасці для прафесійнага росту і ўмацавання матэрыяльнага дабрабыту. Сачыце, каб у сераду ваша энергічнасць не перайшла ў сляпую самаўпэўненасць. У другой палове тыдня радасць прынясе прыемная сустрэча з даўнімі сябрамі.

ЦЯЛЕЦ. Блізкія людзі высока ацэняць вашы дасягненні. Былі б дасягненні. Трэба быць гатовым да даволі гарачага тыдзеньчыка. Актыўна разбіраючыся з назапашанымі праблемамі, паспрабуйце не адштурхнуць ад сябе калегаў, з якімі склаліся не толькі дзелавыя, але і сяброўскія адносіны. Пажадана планаваць самыя важныя справы і сустрэчы на першую палову тыдня. У пятніцу будзьце асцярожныя пры зносінах з дзелавымі партнёрамі. У суботу варта задумацца пра абнаўленне іміджу.

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень асабліва добры для творчасці ў любых яе праявах. Удасца значна змяніць свет вакол сябе, калі, вядома, захочаце. Найбольш практычнае прымяненне дадзенага таленту, мабыць, знойдуць тыя, хто зоймецца рамонтам жылля. Зможаце таксама знайсці новых сяброў і калег па бізнесе. Можаце прыйсці да высновы, што выкарыстоўваеце далёка не ўсе свае магчымасці. У пятніцу пажадана знізіць да мінімуму нагрузку і знайсці сабе час на адпачынак.

РАК. На гэтым тыдні вы гатовыя шмат працаваць. Зносіны і вучоба будуць не толькі вельмі карысныя — яны даставяць радасць. Паспрабуйце знаходзіць нестандартныя рашэнні пытанняў, тым больш што менавіта зараз у вас добра працуе лагічнае мысленне. Не палохайцеся часовых цяжкасцяў. Калі нешта не будзе атрымлівацца, звярніцеся да блізкіх людзей па параду і дапамогу. Пажадана не прыдзірацца да дзяцей па дробязях і не стрымліваць іх. Інакш справакуеце глабальнае непаслушэнства — лепш не ствараць сабе лішнія складанасці. Чацвер можа аказацца адным з самых напружаных дзён.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні вы адчуеце смак да новых захапленняў і забавак, а з імі ў вашым жыцці з'явяцца і новыя знаёмыя, у тым ліку сумнеўныя. Так што будзьце асцярожныя. У сярэдзіне тыдня, пераадольваючы ціск абставін, вы даможацеся станоўчых перамен адразу па некалькіх кірунках. На чацвер не варта планаваць нічога сур'ёзнага. У выхадныя дні зносіны са сваякамі пойдуць вам на карысць і ў эмацыянальным, і ў фінансавым плане.

ДЗЕВА. Вы апыняцеся ў цэнтры падзей ужо з самага пачатку тыдня. Што, магчыма, і прыемна, але крыху недарэчы, бо вы б палічылі за лепшае застацца ў цені. Поспех у прафесійнай дзейнасці прынясе разумны кансерватызм  вернасць старым звычкам. Сітуацыя павінна стаць спрыяльнай а сярэдзіны тыдня, што знойдзе канкрэтнае ўвасабленне ў росце матэрыяльнага дабрабыту. А вось вашы адносіны са сваякамі могуць абвастрыцца. Старанна правярайце любую інфармацыю, якая паступае, каб не пабудаваць абвінавачанні на лжывых звестках.

ШАЛІ. На гэтым тыдні не ідзіце на повадзе ўласнай недаверлівасці, інакш нічога прадукцыйнага зрабіць не атрымаецца. Даверцеся свайму сэрцу і рабіце выбар у тым напрамку, куды ляжыць ваша душа, па крайняй меры гэта прынясе вам маральнае задавальненне. Складанасці застануцца ў мінулым, спраў стане менш, але сіл на іх давядзецца выдаткаваць нямала. Калі вы схільныя да рызыкоўных дзеянняў, можаце загадзя падрыхтавацца да паразы.  Выхадныя акажуцца насычанымі, але надзвычай стомнымі днямі.

СКАРПІЁН. Даведаецеся шмат новага ў прафесійнай сферы, пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі. У сярэдзіне тыдня можаце адчуць стан нявызначанасці, і пакуль не наступіла яснасць, не прымайце нічый бок. Затое потым магчыма паляпшэнне адносін з калегамі, начальствам або старэйшымі сваякамі. Давядзецца сумясціць у сабе два супрацьлеглыя кірункі: матэрыяльны і духоўны бакі свайго жыцця, імкненне да пачуццяў і рамантыкі, а таксама імкненне да фінансавага поспеху.

СТРАЛЕЦ. Пачатак тыдня для вас будзе ціхі, спакойны. Панядзелак і серада могуць расчараваць вас у дзелавой сферы, але затое зможаце разлічваць на маральную падтрымку пры сяброўскіх сустрэчах. Пачынаючы з другой паловы тыдня жыццё стане больш дынамічным. У сярэдзіне тыдня магчыма паляпшэнне адносін са сваякамі. Субота будзе спрыяць прыняццю канструктыўных рашэнняў, пачатку рамонту дома.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні пажадана звярнуць асаблівую ўвагу на свае псіхалагічныя праблемы, калі вам здаецца, што такія ёсць. Размова па душах з сябрамі дапаможа ўмацаваць ваш унутраны стрыжань. У чацвер з'явіцца шанц нестандартнага рашэння старых праблем. Добры час для пошуку новай працы і падвядзення вынікаў. У выхадныя вы, хутчэй за ўсё, будзеце заклапочаныя бытавымі пытаннямі, якія запатрабуюць неадкладнага вырашэння. Не рабіце неабдуманых учынкаў, усё, што вы робіце, павінна адпавядаць пэўнаму ўнутранаму плану.

ВАДАЛЕЙ. У панядзелак і аўторак справы на працы могуць складвацца не так гладка, як бы вам хацелася, ёсць рызыка ў раздражненні сапсаваць адносіны з навакольнымі. У мэтах самазахавання старайцеся абстрагавацца ад таго, што адбываецца. Другая палова тыдня наогул будзе досыць актыўная, вы будзеце схільныя да новых пачынанняў, генерацыі ідэй, што патрабуе пэўнага ўнутранага напружання. Суботу лепш за ўсё прысвяціць адпачынку ў сямейным крузе ці ў іншай камфортнай для вас абстаноўцы.

РЫБЫ. Вы цяпер на грэбені хвалі, але вас абкружаюць загадкі і таямніцы, зрэшты, нават плёткі робяць рэкламу. Вы таварыскія і абаяльныя, віхор новых сустрэч і знаёмстваў захопіць вас. А вось на працы не варта залішне капрызіць і прыдзірацца па дробязях, такімі дзеяннямі можаце засмуціць калег. Праявіце не толькі ўстойлівасць, але і гнуткасць розуму, каб у патрэбны момант падбудавацца пад бягучае становішча. Выхадныя — самы час чакаць выдатнага сюрпрызу ад сваёй палавінкі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.