Вы тут

Маладзёжны беларуска-расійскі аркестр дасць канцэрты ў Маскве і Мінску


Маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр зробіць гастрольны тур па сталіцах Саюзнай дзяржавы. 29 кастрычніка калектыў выступіць у Маскве ў Вялікай зале Маскоўскай кансерваторыі, а 3 лістапада - у Мінску ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.


У бягучым годзе асновай рэпертуару аркестра стане Ленінградская сімфонія Дзмітрыя Шастаковіча. У праграму ўвайшлі таксама творы прадстаўнікоў сучаснай беларускай музычнай культуры: "Харэаграфічныя навелы" ("Хірасіма", "Блюз", "Фронт", "Долар", "Іспанскі танец", "Мушкецёры", "Сувеніры") Яўгена Глебава і сюіта з балета "Вітаўт" Вячаслава Кузняцова.

Маладзёжны беларуска-расійскі сімфанічны аркестр быў створаны ў 2008 годзе па ініцыятыве Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Узрост удзельнікаў аркестра - ад 15 да 18 гадоў. Усе яны - будучая музычная эліта Беларусі і Расіі, вучні дзвюх знакамітых школ: Цэнтральнай музычнай школы пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага, дзе вучацца таленавітыя дзеці з усіх рэгіёнаў Расіі, і Рэспубліканскага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Многія ўдзельнікі аркестра з'яўляюцца пераможцамі, лаўрэатамі і дыпламантамі юнацкіх міжнародных конкурсаў, усе яны маюць сур'ёзныя дасягненні ў сольным выканальніцтве.

За час свайго існавання калектыў падрыхтаваў і з поспехам выканаў шмат цікавых і разнастайных канцэртных праграм. Рэпертуар аркестра ўключае ў сябе самыя розныя музычныя творы ад шэдэўраў сусветнай класічнай музыкі да твораў сучасных расійскіх і беларускіх кампазітараў.

Аркестрам ужо набыты значны гастрольны вопыт. У папярэднія гады акрамя краін Саюзнай дзяржавы (Масква, Казань, Калуга, Варонеж, Калінінград, Мінск, Магілёў, Брэст, Маладзечна, Гродна) ён з поспехам выступаў у Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Літве, Чэхіі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.