Вы тут

Каменная загадка продкаў


Каменны крыж каля знікаючай вёскі Авечкі — малавядомы і малавывучаны артэфакт мінуўшчыны на поўначы краіны. Аляксандр Якушын (на фота), жыхар суседняй з Авечкамі вёскі Басянкі Мёрскага раёна, яшчэ з дзяцінства ведаў гэтае сакральнае месца, бегаў сюды з сябрамі, разглядаў выбітыя надпісы на камені, але ў той час мала хто цікавіўся такімі гістарычнымі аб'ектамі, а старэйшыя не тлумачылі дзецям пра крыжы.


— На жаль, абарвалася ніць памяці, і я не магу расказаць падрабязнасці аб гэтым помніку людзям, якія цікавяцца гісторыяй і краязнаўствам, — тлумачыць мой гід.

Але Аляксандр разумее і ведае галоўнае: гэты каменны крыж — сведка гісторыі зямлі, на якой жылі яго продкі, і гэта каменная загадка вартая аховы і вывучэння.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?