Вы тут

У Беларусь завітае традыцыйны восеньскі холад


Пасля анамальна цёплай другой дэкады кастрычніка сёння да нас завітае традыцыйны восеньскі холад. А сур'ёзнае пахаладанне чакаецца ў нашай краіне ўжо ў выхадныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу максімальная тэмпература складзе да плюс 15 градусаў. У выхадныя чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературнага рэжыму. У паўночна-ўсходніх раёнах тэмпература паветра ўначы апусціцца ніжэй за нуль. Але такое надвор'е цалкам адпавядае календару. У суботу і нядзелю ў нас будзе гаспадарыць надвор'е, сфарміраванае пад уплывам халоднага антыцыклону, шлях якога пройдзе са Скандынавіі на цэнтральныя раёны Расіі. Але ў заходніх раёнах Беларусі будзе цяплей.

У суботу ўначы ў некаторых раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а ўдзень пераважна па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Праўда, на астатняй тэрыторыі краіны будзе ў асноўным без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень — 4—10 цяпла. Аднак па паўднёвым захадзе будзе цяплей, калі чакаецца ўначы 5—9 цяпла, а ўдзень — ад плюс 11 да плюс 13 градусаў. Уначы ў нядзелю ў некаторых раёнах па паўднёвым захадзе, а ўдзень месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай прагназуецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень — 4—10 цяпла. У паўднёва-заходніх раёнах уначы будзе 4—7 цяпла, а ўдзень — ад плюс 11 да плюс 13 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак пад уплывам франтальнай сістэмы, якая перамяшчаецца з тэрыторыі Польшчы, пераважна па паўднёвым захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—7 цяпла, па паўночным усходзе пры праясненнях панізіцца да нуля — мінус 4 градусаў. Удзень будзе 3—9 цяпла, а ў паўднёва-заходніх раёнах прыгрэе да плюс 12 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Уначы ўжо з мінусам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?