Вы тут

Ігравыя кароткаметражкі на сацыяльныя тэмы пакажуць у Віцебску


На бясплатны паказ беларускіх ігравых кароткаметражак на важныя тэмы экалогіі і гендарнай роўнасці запрашае віцебскі бітлз-клуб "Чердачок" 21 кастрычніка, паведамілі арганізатары.


Гэта яшчэ адно мерапрыемства з цыкла праектаў Тыдняў устойлівага развіцця - 2017. Праграмныя фільмы закранаюць няпростыя тэмы, яны былі адзначаны на розных міжнародных фестывалях. Трагічная прытча "Дваццацьшаснаццаць" (рэжысёры Андрэй Крывецкі, Дзмітрый Рачкоўкі) расказвае аб тым, як чалавецтва загінула, толькі адзін чалавек застаўся на зямлі. Ён жыве адзін у доме, які пабудаваў сам, марна шукае радыёсігнал, піша і адпраўляе пісьмы. І аднойчы, разбіўшы ад злосці паштовую скрыню, сярод сваіх жа пасланняў знаходзіць паштоўку з выявай начнога мегаполіса.

Драма "Палова мяне" Андрэя Палупанава прысвечана таму, як складана прызнацца самому сабе, што сацыяльны статус не паказчык шчасця чалавека. Маладая жанчына-адвакат абараняе абвінавачанага ў дамашнім насіллі, заганяючы пацярпелую ў вугал. Роўна суткі зменяць усё, расстаўляючы ўдзельнікаў працэсу па сваіх месцах.

Дзеянне яшчэ адной драмы "Лічыльнік шчасця" (рэжысёр Ігар Чышчэня) разгортваецца ў невялікім савецкім горадзе канца 1980-х гадоў. Тут жыве маладая і шчаслівая сям'я: бацька, маці і сын. Аднойчы бацька едзе ў нечаканую камандзіроўку, а вяртаецца з дзіўным прадметам, які сын прымае за лічыльнік шчасця. Хлопчык вырашае, што гэта бацькаў падарунак, і разам са сваёй лепшай сяброўкай мае намер змераць узровень шчасця ў сваім родным горадзе.

На паказе будзе магчымасць і пасмяяцца - дзякуючы камедыі "Эстафета" (рэжысёр Міхаіл Пархоменка). Гэта гісторыя пра дачніка, які, знайшоўшы ў сябе на агародзе бомбу, вязе яе на заднім сядзенні старэнькіх "жыгулёў" у міліцыю, паколькі зброю ў нашай краіне трэба здаваць. Але ён нават не ўяўляе, куды гэта бомба яго прывядзе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».