16 Жнівень, чацвер

Вы тут

"Гістарычны слоўнік беларускай мовы" прэзентуюць 26 кастрычніка


 Гэта першы і адзіны ў айчыннай гуманітарнай навуцы даведнік, які з максімальнай паўнатой адлюстроўвае багацце слоўнікавага фонду беларускай мовы ў XIV-XVIII стагоддзях. Ён з'яўляецца надзейнай крыніцай звестак пра мінулае Беларусі, утрымлівае багатую інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным жыцці, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа ў згаданы перыяд гісторыі.


У слоўніку дэталёвую лексікаграфічную апрацоўку атрымалі больш за 75 000 слоў, зафіксаваных у граматах, дагаворах, статутах, летапісах, хроніках, хранографах, воінскіх і рыцарскіх раманах і аповесцях, мемуарных, публіцыстычных, навуковых і рэлігійных творах.

Распрацоўка канцэпцыі гэтага ўнікальнага выдання, стварэнне яго базавай картатэкі, падрыхтоўка слоўнікавых артыкулаў вяліся з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Некалькі пакаленняў таленавітых беларускіх лінгвістаў унеслі свой неацэнны ўклад у распрацоўку  фундаментальнага акадэмічнага праекта. Таму “Гістарычны слоўнік беларускай мовы” у 37 выпусках (1982—2017) стаў сапраўдным праектам стагоддзя для беларускай гуманітарыстыкі.

Прэзентацыя адбудзецца 26 кастрычніка ў 10.30 у малой канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр-т Незалежнасці, 66, аўд. 216). Удзел у ёй возьмуць кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук, ветэраны і супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выкладчыкі ВНУ, прадстаўнікі навуковай і творчай грамадскасці краіны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Вынікі на ЦТ ацэньваліся па дзвюх методыках

Але сертыфікаты абітурыенты атрымалі з баламі па ранейшай сістэме падлікаў.

Грамадства

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Дызайнерка з Оршы зладзіла вяселле з беларускім каларытам

Ідэя зладзіць свята ў беларускім стылі належыць яе выбранніку Аляксею Валадзько.

Прэзідэнт

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Вынікі рэзананснай камандзіроўкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён падвялі на спецыяльнай нарадзе — не абышлося без адставак.

Грамадства

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

У наступным навучальным годзе ў беларускіх школах будуць выкарыстоўвацца 44 новыя вучэбныя дапаможнікі.