Вы тут

ЮНІСЕФ і «Пріорбанк» запусцілі інавацыйны дабрачынны праект


ЮНІСЕФ і «Пріорбанк» запусцілі інавацыйны дабрачынны праект нацыянальнага маштабу. У найбліжэйшыя тры гады плануецца сабраць каля аднаго мільёна долараў. Стаць часткай глабальнай місіі можа кожны ахвотны.


Чым больш сродкаў удасца сабраць, тым лепш можна будзе рэалізаваць падтрымку сем'яў з дзецьмі — забяспечыць сацыяльнай і медыцынскай дапамогай па месцы жыхарства, стварыць альтэрнатыўныя формы сямейнага ўладкавання дзяцей-сірот, у тым ліку з інваліднасцю і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, а таксама заняцца прафесійнай арыентацыяй падлеткаў, якія пражываюць у інтэрнатах. Сабраныя грошы плануецца патраціць на адкрыццё дзясяткаў рэсурсных пакояў для дзяцей, падрыхтоўку школ для навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і інваліднасцю, дача апошнім магчымасці ўдзелу ў сацыяльным жыцці і прафесійнай дзейнасці, абсталяванне шэрагу дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Доктар Рашэд Мустафа САРВАР, прадстаўнік ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь, заўважае, што дабрачыннасць сёння — гэта пра сацыяльную культуру, пра разуменне таго, што дзеці маюць патрэбу не ў разавай дапамозе, а ў пастаяннай увазе. Сёння ў краіне каля 12 тысяч дзяцей жывуць у інтэрнатах рознага тыпу, а значыць, не маюць доступу да клопату сям'і, адпаведных магчымасцяў для рэалізацыі ўласнага патэнцыялу. Тым часам каля 30 тысяч дзяцей з інваліднасцю, частка якіх выхоўваецца ў тых жа інтэрнатных установах, маюць патрэбу ў інклюзіўнай адукацыі, і да гэтага павінны быць гатовыя мясцовыя таварыствы, заўважае рэгіянальны дырэктар ЮНІСЕФ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Афшан ХАН. Яна звяртае ўвагу і на тое, што Беларусі трэба далучацца да той паўсотні краін свету, дзе сёння для вырашэння глабальных задач эфектыўна выкарыстоўваецца карпарацыйнае сацыяльнае партнёрства.

Першым партнёрам праекта стаў найбуйнейшы прыватны банк Беларусі — «Пріорбанк», які з дапамогай перадавых плацежных тэхналогій аб'яднае дзеля добрай справы не толькі прыватных, але і карпарацыйных кліентаў у нацыянальным маштабе. Зрабіць ахвяраванні можна проста і хутка — праз мабільны банк, інтэрнэт-банк і банкаматы. Падрабязнасці на сайтах ЮНІСЕФ (www.unіcef.by/prіor-detі) і «Пріорбанка».

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Ад кожнага з нас

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.