Вы тут

У Гомельскай і Брэсцкай абласцях падаражэў праезд у гартранспарце


У Гомельскай і Брэсцкай абласцях павышаны кошт праезду ў гарадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне аблвыканкамаў апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў аўтобусамі на звычайных і хуткасных маршрутах у рэгулярных зносінах, тралейбусамі павялічваецца з Br0,45 да Br0,50. Гранічны максімальны тарыф на экспрэсных маршрутах у рэгулярных зносінах складзе Br0,60 за адну паездку (да цяперашняга часу - Br0,55).

Пры продажы кіроўцамі білетаў на адну паездку тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў тралейбусамі і аўтобусамі на звычайных і хуткасных маршрутах у рэгулярных зносінах павялічваецца на Br0,05.

Кошт праязнога білета шматразовага карыстання таксама ўзррос.

Рашэнне аблвыканкама уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».