Вы тут

Адбылося закрыццё XIX сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў


У Сочы адбылася цырымонія закрыцця XIX сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў. Мерапрыемства завяршылася канцэртам у лядовым цэнтры «Вялікі». 


Па задумцы арганізатараў, сотні валанцёраў, якія дапамагалі падчас фестывальнага тыдня ўсім удзельнікам, літаральна апанавалі прастору ў асноўнай сцэны лядовага цэнтра. Над імі узвысіўся шматлікі рок-аркестр, у рэпертуары якіх цэлы вечар былі сусветныя моладзевыя хіты. Людзі на трыбунах аб'ядноўваліся ў акцыях флэш-мобу. Асноўнай ідэяй канцэрта стаў працяг гала-шоу адкрыцця - «Давайце зменім свет». 

Перад гледачамі выступіў і прэзідэнт Сусветнай федэрацыі дэмакратычнай моладзі Нікас Пападзімітрыу. У сваім пасланні ён выказаў падзяку прадстаўнікам усяго свету і Расіі, а таксама асабіста Уладзіміру Пуціну за арганізацыю мерапрыемства. «Фэетываль практычна завяршыўся. На працягу ўсіх гэтых дзён у нас была магчымасць атрымаць каштоўныя ўрокі. Прагрэсіўная моладзь прымала ўдзел у абмеркаваннях глабальных праблем і дзялілася вопытам, верай і кропкамі гледжання. Пасланні, якія моладзь забярэ з сабой дадому з Расіі ў свае краіны будуць звязаныя з мірам, сяброўствам і паразуменнем», — адзначыў Нікас Пападзімітрыоу. 

XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў наведалі больш за 20 тысяч удзельнікаў з больш чым 180 краін. Узначаліў беларускую дэлегацыі міністр адукацыі Ігар Карпенка. Сярод 300 яе ўдзельнікаў - студэнты, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, журналісты і спартсмены, удзельнікі і пераможцы творчых і інтэлектуальных конкурсаў. Таксама прыехалі і ветэраны фестывальнага руху. 

Ілья КРЫЖЭВІЧ 

kryzhevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.