26 Верасень, серада

Вы тут

Помнік Касцюшку адкрылі ў швейцарскім горадзе Золатурн


Помнік адкрылі па ініцыятыве беларускай дыяспары і на сродкі, сабраныя беларусамі Швейцарыі.


Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЭСКА Павел Латушка падкрэсліў, што Тадэвуша Касцюшку шануюць у розных краінах. "Мы, беларусы, павінны ганарыцца тым, што такая асоба нарадзілася на нашай зямлі. І вельмі важна, што сёння беларуская дыяспара пры падтрымцы беларускіх дыпламатаў ушанавала памяць Тадэвуша Касцюшкі", - сказаў ён.

Ініцыятыву беларусаў усталяваць помнік Тадэвушу Касцюшку падтрымаў мэр Золатурна Курт Флуры. "Касцюшка вельмі важны і для Швейцарыі, і для Золатурна ў прыватнасці. Тут жылі яго блізкія сябры, да якіх ён пераехаў у старасці", - сказаў кіраўнік горада. Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што дзякуючы гэтай падзеі многія захочуць даведацца больш пра Беларусь, і падкрэсліў, што краіна адкрытая для турыстаў.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.