Вы тут

Восеньскі догляд за скурай


Рытм штодзённага жыцця, рэжым харчавання, водны баланс і ўздзеянне навакольнага асяроддзя – вось чатыры асноўныя фактары, якія вызначаюць стан вашай скуры. Восеньскі холад, вецер, дажджы – даводзіцца з гэтым жыць, таму больш клопату і ўважлівага догляду нашаму арганізму не пашкодзіць.


Наша скура знаходзіцца пад пастаянным уздзеяннем  навакольнага асяроддзя, і менавіта таму яна так чуйна рэагуе на перапады надвор'я і змену сезонаў.

Увосень далікатная жаночая скура мае патрэбу ў адмысловым доглядзе. Хоць сапраўдныя халады пачынаюцца толькі ў лістападзе, праблемы могуць паўстаць значна раней. У асноўным яны звязаныя з пераходам ад высокіх летніх тэмператур і актыўнага сонца да восеньскай непагадзі і павышанай вільготнасці. Скура становіцца асабліва адчувальнай і пачынае рэагаваць на любыя ўздзеянні навакольнага асяроддзя: нават ад лёгкага парыву халоднага ветру можа ўзнікнуць раздражненне.

Таму касметолагі рэкамендуюць восенню выбіраць касметычныя сродкі з асаблівай дбайнасцю. Найперш у іх складзе павінны быць ігрэдыенты, якія ўзмацняюць натуральныя ахоўныя ўласцівасці скуры і захоўваюць гідраліпідную плёнку. Гэта раслінныя алеі – алівы, міндаля, яны забяспечваюць патрэбнае харчаванне і ўвільгатненне дзякуючы ўтрыманню рэчываў, ідэнтычных ліпідам скуры. Тэрмальная вада, гіалуронавая кіслата, марскія водарасці – усё гэта важна для падтрымання яе воднага балансу.

Увільгатненне і харчаванне

Увосень на першае месца павінны выйсці ўвільгатненне і харчаванне скуры. Летняя спякота адышла, а значыць, трэба набыць крэмы, багатыя пажыўнымі рэчывамі, з больш насычанай тэкстурай, прызначаныя менавіта для харчавання і ўвільгатнення эпідэрмісу. У складзе іх павінны быць такія кампаненты, як вітаміны А, Д, С, Е, прыродныя раслінныя алеі, гіалуронавая кіслата, пептыды і антыаксіданты. Асабліва важнае напярэдадні зімы насычэнне скуры сродкамі з высокім утрыманнем вітаміна С.

Дарэчы

Хіт для касметыкі апошніх сезонаў – пажыўныя крэмы на аснове муцыну (слізі) слімакоў. Гэты навамодны інгрэдыент выкарыстоўваецца ў касметычных сродках карэйскіх брэндаў. Сапраўды, слізь слімакоў мае найбагацейшы арганічны састаў. Усе крэмы і сывараткі з ёй аказваюць ярка выяўленае амаладжальнае ўздзеянне на скуру, відавочна паляпшаюць  яе рэльеф і тонус. У слімакоў муцын адказвае за рэгуляцыю працэсаў мінералізацыі і фарміравання ракавіны, у ім шмат бялкоў, поліцукрыдаў (у тым ліку гіалуронавай кіслаты), мінеральных соляў, якія актыўна стымулююць рэгенерацыю клетак.

Ачышчэнне

А вось са сродкамі ачышчэння ў халады трэба быць асцярожнымі. Калі скура не мае павышанай адчувальнасці, то падыдзе любы з ачышчальных сродкаў, ад міцалярнай вады да геляў. Уладальніцам адчувальнай скуры можна параіць прыгледзецца да далікатных, з лёгкай тэкстурай мусаў, якія дапамогуць пазбегнуць дыскамфортных адчуванняў і не справакуюць сухасці.

Таксама лепш аддаць перавагу ачышчальным сродкам, узбагачаным пажыўнымі элементамі. Гэта крэмы-гелі з лініі "Ачышчэнне + Догляд", у іх саставе да 20% увільгатняльнай сывараткі.

Ласьёны і тонікі зараз варта выбіраць больш мяккія, у іх саставе не павінна быць спіртазмяшчальных кампанентаў.

Восенню можна пачаць праграмы глыбокага ачышчэння, напрыклад, пілінг, можна выкарыстоўваць скрабы – гэтага варта было пазбягаць у летні перыяд. Справа ў тым, што летам пры высокай сонечнай актыўнасці агрэсіўныя праграмы могуць справакаваць пігментацыю скуры і іншыя негатыўныя ўздзеянні прамых сонечных прамянёў.

Марыя МАРОЗ

Працяг чытайце ў кастрычніцкім нумары часопіса "Алеся"

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».