Вы тут

Астралагічны прагноз на лістапад


Расказваем, чаго чакаць ад апошняга месяца восені ўсім знакам Задыяка.


Авен

Спрыяльны перыяд для рызыкоўных дзеянняў. Можаце смела заручацца падтрымкай партнёраў і адкрываць бізнес. Калі свая справа ўжо ёсць, варта заняцца яе пашырэннем, прасоўваннем на новы ўзровень. Але вось ад супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі лепш адмовіцца. Таксама лістапад не падыходзіць для камандзіровак ці падарожжаў за мяжу. Калі хочаце адпачыць, зрабіць гэта можаце ўнутры краіны.

Цялец

Зоркі раяць добра сачыць за тым, каб ніхто і нішто не змог нанесці шкоды вашаму аўтарытэту ў вачах навакольных. А такая верагоднасць даволі высокая. Таму ў першую чаргу ўзмацніце самакантроль, не ўвязвайцеся ў сумнеўныя справы, а таксама не правакуйце скандалаў. Калі будзеце годна сябе паводзіць, непрыемнасці вас абмінуць. А калі не прыслухаецеся да гэтых рэкамендацый, то ўслед за падзеннем аўтарытэту рызыкуеце панесці і матэрыяльныя страты. Лепш не выпрабоўвайце лёс.

Блізняты

У лістападзе вас заваляць працай. Але не палохайцеся, таму што за яе якаснае выкананне вы атрымаеце нават больш, чым чакалі. Гэта спрыяльны час для ўдзелу ў майстар-класах, трэнінгах, занятках па маркетынгу, замежнай мове. Уклад у адукацыю - самая выгадная інвестыцыя, якую толькі можаце зрабіць. Зоркі раяць таксама больш часу ўдзяляць блізкім людзям, бо яны маюць патрэбу ў вашай падтрымцы.

Рак

Становішча нябесных свяціл прымусіць вас змяніць прыярытэты. Калі раней вы жылі для сям'і або для працы, то зараз знойдзеце час і для сябе. Для вас гэта перыяд актыўнай дзейнасці і прыняцця крэатыўных рашэнняў у жыцці. Адзінае - варта асцерагацца некантралюемых успышак гневу і агрэсіі з вашага боку. Фінансавая сітуацыя спакойная, але не больш таго: ні буйных даходаў, ні значных выдаткаў гэты месяц не прынясе.

Леў

Настаў час моцных перажыванняў. Вашыя адносіны з каханым чалавекам будуць нагадваць экранізацыю нейкага рамана. Што ж, вострыя адчуванні і гарачыя пацалункі - гэта цудоўны сродак засцярогі ад прыступаў восеньскай дэпрэсіі. Так што дзейнічайце! Тым жа Львам, якія знаходзяцца ў пошуку сваёй палавінкі, зоркі рэкамендуюць узяць на ўзбраенне  таямнічую ўсмешку і гіпнатызуючы позірк - і ваша «ахвяра» сама вас знойдзе.

Дзева

Прысвяціце гэты месяц пашырэнню кола зносін. Не грэбуйце новымі знаёмствамі. Вялікая верагоднасць, што людзі, якія ўвайшлі ў ваша жыццё цяпер, прыўнясуць у яго шмат станоўчых эмоцый і падораць вам карысны вопыт. Таксама не варта стрымліваць сябе ад душэўных гутарак са сваякамі: калі хочацца выгаварыцца, зрабіце гэта. У выпадку, калі вас нешта не задавальняе, не варта накопліваць у сябе незадаволенасць. Вырашыць многія праблемы дапаможа пачуццё гумару і больш просты погляд на рэчы.

Шалі

Вас чакае вельмі паспяховы і насычаны перыяд. Вы зможаце паспець усюды: і плённа папрацаваць, і дапамагчы калегам, заваяваўшы дадатковы аўтарытэт. Фінансавая сітуацыя значна палепшыцца, можна нават сказаць, што вы падніміцеся на іншы фінансавы ўзровень. У той жа час паспрабуйце весці бюджэт з розумам, а не кіруючыся імгненнымі жаданнямі. У асабістым жыцці вас чакаюць змены, хутчэй за ўсё, гэта будзе звязана з прыбаўленнем у сям'і.

Скарпіён

У пачатку месяца арганізуйце для сябе свята. Новыя эмоцыі, яркія ўражанні, цікавыя знаёмствы - вось што зараз вам неабходна! Гэта дапаможа аднавіць затрачаную энергію, набрацца сіл і вярнуць цягу да жыцця. У каханні вас будзе прыцягваць усё забароненае і таямнічае. У гэты перыяд у вас можа пачацца новы раман, палкі і працяглы. Шмат у каго ён закончыцца законным шлюбам.

Стралец

На працы вас чакае шмат мерапрыемстваў арганізацыйнага плану. Верагоднае пашырэнне бізнесу, набыццё новага офіса або іншых вытворчых памяшканняў. Гэта можа стаць неабходнай умовай для далейшага прасоўвання наперад. Трэба адзначыць, што ўсе справы будуць ісці дастаткова хутка і, як гэта ні дзіўна, з мінімальнымі выдаткамі. Існуе верагоднасць расстання з каханым чалавекам на некаторы час. Унутраныя перажыванні будуць успрымацца вамі цяжка, узнікне жаданне пабыць у адзіноце.

Казярог

У лістападзе вам проста неабходна больш часу бавіць сярод аднадумцаў і сяброў, паколькі гэта можна разглядаць як добры від тэрапіі восеньскай хандры. Зоркі раяць вам навучыцца сябе «перазагружаць», каб знайсці новыя крыніцы сіл і энергіі. А зрабіць гэта проста: займіцеся загартоўкай арганізма, наведайце SPA-салон, схадзіце ў лазню. Асабістае жыццё будзе дастаткова спакойным і размераным, аднак вам не пашкодзіць якое-небудзь эмацыйнае ўзрушэнне, каб ажывіць пачуцці. 

Вадалей

У сферы асабістых адносін трэба будзе вызначыцца і прыняць канчатковае рашэнне. Гэтага запатрабуе і ваш партнёр (партнёрка). Прааналізуйце, а лепш на ўзроўні адчуванняў вызначыцеся, ці добра вам у такім фармаце зносін, які ёсць на дадзены момант. Будзьце сумленнымі з сабой. І ўжо адштурхоўваючыся ад унутраных адчуванняў, прымайце рашэнне, якое павісла ў паветры. А затым - дзейнічайце!

Рыбы

Месяц падыходзіць для вызначэння вашых сапраўдных прыхільнасцяў, у тым ліку для пачатку вучобы, заняткаў новым відам спорту і іншых новаўвядзенняў, калі іх просіць душа. Добрае развіццё атрымаюць сувязі з калегамі з іншых гарадоў або краін. У многіх з'явіцца шанц пашырыць бізнес, выкарыстоўваючы магчымасці новых партнёраў. Вы будзеце адчуваць, што падыходзіце да піку сваёй актыўнасці. А таму бярыцеся за справу, і ў вас усё атрымаецца, бо на небе за вас "трымаюць кулачкі"!

Друкуецца ў часопісе "Алеся"

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.