Вы тут

У сталіцы затрымалі мужчыну, які скінуў сабаку з пятага паверха


У сталіцы праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які з агульнага балкона пятага паверха дома па вуліцы Ясеніна скінуў сабаку.


Грамадзянін 1988 года нараджэння, які раней ужо быў судзімы за рабаванне, на добрым падпітку прыйшоў да сяброўкі. Тут ён вывеў яе сабаку на лесвічную пляцоўку і пачаў падымаць жывёлу на руках над галавой, а потым кідаць на падлогу. Калі на пляцоўку выйшла суседка і паспрабавала абараніць сабаку, мужчына кінуўся да яе, але жанчына паспела схавацца ў сваёй кватэры. Затым зламыснік аднёс жывёлу на агульны балкон і скінуў уніз. У гэты час каля пад'езда сядзела жанчына, якая бачыла, як сабака ляцеў з вышыні. Жывёла загінула на месцы. Мужчына быў затрыманы, заведзена крымінальная справа за хуліганства, па факце праводзіцца праверка.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Скінуў сабаку з пятага паверха

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.