Вы тут

Больш за 100 наймальнікаў прапануюць рабочыя месцы на кірмашы вакансій


Больш за 100 наймальнікаў падалі заяўкі на ўдзел у агульнагарадскім кірмашы вакансій, які пройдзе сёння ў культурна-спартыўным цэнтры УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі", паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацабароне Мінгарвыканкама.


Фота: zbulvar.ru

Агульнагарадскія кірмашы вакансій праводзяцца два разы ў год - восенню і вясной. На іх прадугледжана работа тэматычных секцый па пытаннях садзейнічання ў працаўладкаванні інвалідаў, арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, навучання грамадзян. Тут можна даведацца пра актуальную інфармацыю па паслугах службы занятасці насельніцтва, тэхналогіі пошуку работы, складанні рэзюмэ, а таксама атрымаць кансультацыю псіхолага.

Агульнагарадскі кірмаш вакансій у красавіку бягучага года наведалі звыш 5 тыс. чалавек, у ім прынялі ўдзел 90 арганізацый. Было прадстаўлена больш за 2,5 тыс. вакансій у розных сферах дзейнасці - гандлі, будаўніцтве, прамысловасці, гасцінічным бізнесе і інш. Таксама на працягу года ў раёнах праводзяцца міні-кірмашы вакансій, дні прадпрыемстваў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».