Вы тут

Восень у Ляўках


Mузейны комплекс “Ляўкі” з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і знаходзіцца ў Аршанскім раёне на беразе Дняпра. У наступным годзе яму споўніцца 40 год.


Народны паэт Беларусі Янка Купала прыязджаў у Ляўкі кожнае лета, пачынаючы з 1935 года. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, паэт правёў сваё апошняе лета на дняпроўскім беразе.

Восень у Ляўках - пара асабліва маляўнічая. Песняр любіў гэтую пару і таму скульптурная кампазіцыя, якая займае цэнтральнае месца ў комплексе, называецца “Восень паэта”. Яе стварыў вядомы скульптар Анатоль Анікейчык. У комплекс “Ляўкі”,  тэрыторыя якога складае 19 гектараў, увайшлі дом-дача паэта, гаспадарскія пабудовы, дом ляснічага, гараж персанальнай машыны.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».