Вы тут

Бюст філосафу Канфуцыю ўрачыста адкрыюць ва ўніверсітэцкім дворыку БДУ


Мерапрыемства адбудзецца ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Развіццё беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі ў рамках праекта "Пояс і Шлях”, якая пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце 26 кастрычніка. Яе ўдзельнікамі стануць каля 100 кіраўнікоў беларускіх ВНУ, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прафесарска-выкладчыцкага саставу ўніверсітэтаў Кітая.


Фота: pinme.ru

На пленарным пасяджэнні прагучаць даклады, прысвечаныя сучаснаму стану і перспектывам развіцця сістэмы адукацыі Беларусі і Кітая. У прыватнасці, з дакладам "Эвалюцыя сістэмы вышэйшай адукацыі ў Беларусі” выступіць рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Віктар Гайсёнак. Аб стратэгіі развіцця вышэйшай адукацыі ў нашай краіне раскажа начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч. Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Генадзь Пальчык выступіць з дакладам  “Падрыхтоўка і атэстацыя навуковых кадраў у Рэспубліцы Беларусь”. Акрамя таго, дырэктар Даследчага інстытута вышэйшай адукацыі ДПУ Чжан Дзясян  прадставіць асноўныя напрамкі рэформаў вышэйшай адукацыі ў Кітаі. А яго намеснік Цун Мін падзеліцца вопытам камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў кітайскіх універсітэтаў.

Выступленне дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Анатоля Тозіка будзе прысвечана ўзаемадзеянню ўніверсітэтаў дзвюх краін. Усяго плануецца абмеркаваць каля 14 тэматычных дакладаў. Плануецца, што вынікам форуму стане распрацоўка рэкамендацый па развіцці партнёрскіх адносін паміж Беларуссю і Кітаем у галіне адукацыі і навуковай дзейнасці.

Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ і Даляньскі політэхнічны ўніверсітэт.

Праект  “Пояс і Шлях” быў  ініцыяваны ў 2013 годзе старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прадугледжвае рэалізацыю двух праектаў: “Эканамічнага пояса Шаўковага шляху” і “Марскога шаўковага шляху XXI стагоддзя”..

Канцэпцыя глабальнага праекта заключаецца ў фарміраванні і прасоўванні новай мадэлі эканамічнага супрацоўніцтва, заснаванай на ўмацаванні існуючых двухбаковых і шматбаковых механізмаў і структур ўзаемадзеяння з удзелам Кітая. Праект ахоплівае краіны Еўразіі, злучае развітыя краіны і краіны, эканоміка якіх развіваецца. Рэалізацыя гэтай ініцыятывы будзе садзейнічаць эканамічнаму росквіту краін-удзельніц праекта і ўмацаванню культурных абменаў і сувязяў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».