19 Жнівень, нядзеля

Вы тут

Выданні да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пакажуць у Душанбэ


Выданні да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прэзентуюць на 7-й міжнароднай кніжнай выстаўцы ў сталіцы Таджыкістана, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.


Дэлегацыя беларускіх выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў прадставіць на выстаўцы, якая пройдзе з 25 па 27 кастрычніка, навінкі 2016-2017 гадоў выпуску. Гэта мастацкая, краязнаўчая, дзіцячая, вучэбная літаратура. На стэндзе Беларусі госці выстаўкі змогуць азнаёміцца з кнігамі дзяржаўных выдавецтваў "Мастацкая літаратура", "Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі", "Беларусь", Выдавецкі дом "Звязда", "Народная асвета".

Асобная калекцыя ўключае выданні, прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даце - 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. У экспазіцыі будзе прадстаўлена кніга, уладальніца Гран-пры нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі", а таксама Гран-пры 14-га міжнароднага конкурсу дзяржаў - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі" - "Сусветная спадчына Францыска Скарыны", выдадзеная на беларускай, рускай і англійскай мовах выдавецтвам "Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі".

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Выбіраем школьную форму разам з вучнямі

Штогод «Беллегпрам» выпускае да навучальнага года сотні мадэляў адзення. 

Грамадства

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Як актыўная ацэнка заахвочвае да вучобы?

Гэтым летам у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі прайшоў ужо другі фестываль актыўнай ацэнкі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра жніво, Мулявіна і падатковага інспектара.