Вы тут

Сенатар узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў прыняў удзел у XVІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Праблемы прагназавання і дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця», якая прайшла ў Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Беларусі.


Парламентарый выступіў з дакладам на тэму «Аб удасканаленні інвестыцыйнага і бюджэтнага заканадаўства ў Рэспубліцы Беларусь». На канферэнцыі таксама абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях, структурнай і макраэканамічнай палітыкі, павышэння эфектыўнасці знешнеэканамічных адносін, рэгулявання сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, эфектыўнасці выкарыстання чалавечага патэнцыялу, павышэння канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара эканомікі, інавацыйна-інвестыцыйнага развіцця эканомікі і іншыя.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прагнозы і рэгуляванне

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.