Вы тут

Гомельскую ЦЭЦ-1 урачыста адкрылі пасля маштабнай рэканструкцыі


Старт генерацыі энергіі на новым абсталяванні далі віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік і дырэктар аб'екта кітайскай карпарацыі «СМЕС» Цаа Цын.


На рэалізацыю праекта $46 мільёнаў вылучыў Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця. Кітайская машынабудаўнічая інжынірынгавая карпарацыя выйграла тэндар на правядзенне работ з 11 прэтэндэнтаў.

ЦЭЦ у Гомелі знаходзіцца ў самым цэнтры горада. З аднаго боку — буйная аўтамагістраль, з іншага — чыгунка. Побач — мост цераз Сож і жылы сектар. Усё гэта ўскладняла правядзенне будаўнічых манеўраў. Да таго ж, рэканструкцыя вялася непасрэдна на месцы будынка 1923 года. Таксама напружанымі і адказнымі сталі работы па ўсталяванні сувязі паміж новымі катлом-утылізатарам і паравой турбінай з тым абсталяваннем, якое ўжо працавала на ЦЭЦ. Многія тэхнічныя рашэнні пры рэканструкцыі былі прыменены ўпершыню.

Цяпло ад станцыі гамяльчане могуць адчуць у сваіх кватэрах фізічна. Магутнасцяў станцыі хапае для частковага забеспячэння энергіяй трох раёнаў горада. Пры неабходнасці ЦЭЦ-1 зможа прыняць на сябе і нагрузкі ЦЭЦ-2. Створаны вялікі рэзерв для забеспячэння будучых мікрараёнаў у Цэнтральным, Навабеліцкім і Савецкім раёнах горада над Сожам. Цяпер эфект эканоміі ў параўнанні з абсталяваннем, якое ўжывалася раней, складае 20 тыс. тон умоўнага паліва ў год.

Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка нагадаў, што ў цэлым арыентацыя на выкарыстанне прыроднага газу для вытворчасці энергіі пакуль захоўваецца. Гэты рэсурс дастаткова танны і экалагічна чысты. Аднак ажыццяўляюцца крокі і ў пошуку альтэрнатывы. Уладзімір Сямашка адзначыў, што толькі сёлета ўведзены ў эксплуатацыю гідраэлектрастанцыі ў Полацку і Віцебску, доля цвёрдага паліва ў структуры выпрацоўкі энергіі перавысіла 15%:

— Мы займаемся дыверсіфікаваннем энергетыкі. Працуем над выкарыстаннем мясцовых відаў паліва. Гэта і дровы, і торф, сонечная і гідраэнергетыка, іншае. Усё, што магчыма, трэба ўзяць з узнаўляльных крыніц энергіі. З іншага боку, краіна рухаецца ў кірунку развіцця ядзернай энергетыкі. З пускам атамнай станцыі мы вырашым пытанне дыверсіфікацыі паставак, павялічваем энергабяспеку Рэспублікі Беларусь.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».