Вы тут

У Брэсце адбылася цікавая акцыя шматдзетных сем'яў


У Брэсце адбылася цікавая акцыя шматдзетных сем'яў. Бацькі разам з дзецьмі пасадзілі алею ў гарадскім садзе. Гістарычны гарадскі сад зараз адраджаецца ў рамках падрыхтоўкі да 1000-гадовага юбілею горада. І гараджане такім чынам аказалі практычную падтрымку добрай справе, а таксама з карысцю правялі выхадны.


У суботу ў парку сабралася каля 70 шматдзетных сем'яў. Таты і мамы разам з дочкамі і сынамі пасадзілі маладыя платаны, лістоўніцы, цюльпанавыя дрэвы, цісы. Потым дзеці завязалі стужачкі, кожны на сваё дрэва. Саджанцы прывезлі супрацоўнікі прадпрыемства «Камунальнік». Яны, вядома, маглі б і пасадзіць дрэўцы, як робяць гэта часта. А так атрымалася мерапрыемства з карыснай працай, усмешкамі і морам пазітыўнага настрою. Узначаліў акцыю старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Мікалай Красоўскі. Падтрымалі яе дэпутаты і супрацоўнікі гарвыканкама.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Шматдзетныя сем'і пасадзілі алею

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».