Вы тут

Крышан з журам


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

дыля — тоўстая дошка;

жур — негусты аўсяны кісель;

зняна́цку — раптоўна, нечакана;

дашчэнту — на́чыста, зусім, поўнасцю;

ношка — ахапак, вязка сена, саломы, дроў;

крышан — плоскі кусок чаго-небудзь ядомага.

Якуб Колас пісаў:

І хлеба ёсць крышан са мною,

Чаго ён сохне сіратою?

пудрыць мазгі — знарок казаць што-небудзь няправільнае, падманваць (беларусы яшчэ скажуць: дурыць галаву, абуваць у лапці, бакі забіваць, вадзіць за нос, вешаць лапшу, гнуць дугі, пускаць пыл у вочы; рускія: компостировать мозги, травить баланду);

да апошняй ніткі — 1) поўнасцю, начыста абабраць, абчысціць; 2) наскрозь, зусім прамокнуць і да т. п. (беларускія сінонімы: як ліпку, да касцей; рускія адпаведнікі: как липку, до мозга костей).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.