Вы тут

Канал «Беларусь 3» падрыхтаваў тэматычны эфір да 135-годдзя Коласа


Сацыякультурны канал «Беларусь 3» падрыхтаваў тэматычны эфір да 135-годдзя Якуба Коласа — праграма на 3 лістапада цалкам прысвечаная класіку.


Пра жыццё і творчасць паэта проста і ўскосна будуць гаварыць сучаснікі і гісторыкі літаратуры. Так, студэнты Акадэміі мастацтваў, маладыя артысты тэатра і кіно прачытаюць вершы юбіляра ў відэароліках праекта «Мой Колас». Нашчадкі паэта — сын Міхась і ўнучка Марыя падзеляцца ў праграме «Майстры і куміры» ўнікальнымі фотаздымкамі і ўспамінамі, а Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга прадставіць канцэрт «Купала і Колас. Вы нас гадавалі». Акрамя таго, паглядзець на творы класіка свежым вокам (і прачытаць з дапамогай схаваных субцітраў) можна будзе ў мастацкіх фільмах «Талаш» і «Першыя выпрабаванні», чарговай серыі дакументальнага цыкла «Запіскі на палях», спектаклі «Сымон-музыка» ў пастаноўцы Купалаўскага тэатра.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Перачытваючы Коласа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».