Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Жыццё поўнае нечаканасцяў і разнастайных падзей. Аднак вас будуць абкружаць альбо таямніцы, альбо плёткі. На іх не варта звяртаць увагу, лепш заняцца працай і творчасцю. Не бярыце на сябе невыканальныя абавязацельствы перад начальствам, інакш складана будзе выблытвацца з сітуацыі, якая складзецца. Паспрабуйце не перашчыраваць з эмацыянальнымі перагрузкамі, часам карысна пабыць
у адзіноце.

ЦЯЛЕЦ. Калі ў вас ёсць патаемная мара змяніць працу, паспрабуйце рэалізаваць яе ў найбліжэйшы час, потым можа не быць такога шанцу. Прынамсі, зрабіце першы крок у гэтым кірунку. Адна з важных задач гэтага тыдня — пастарацца ўраўнаважыць шалі вашага настрою і эмацыянальнага стану, каб яны не былі разбалансаваны. Стварыце сабе адчуванне свята і жывіце з верай у лепшае.

БЛІЗНЯТЫ. Груз праблем, які застаўся з мінулага тыдня, здолееце скінуць ужо да серады і будзеце гатовы да вырашэння новых задач. Творчы настрой дазволіць здзівіць свежымі ідэямі сяброў і калег. Серада — напружаны, але канструктыўны дзень, хоць інфармацыю, якая вас цікавіць, знайсці вельмі складана. Але ўсё атрымаецца. У чацвер зможаце знайсці аднадумцаў, якія падзеляць вашы ідэі і погляды. Таксама будуць падтрымліваць блізкія людзі, што дазволіць здабыць упэўненасць і спакой.

РАК. Цяпер перыяд, калі вы можаце з лёгкасцю, адным скачком пераадолець шматлікія перашкоды і бар'еры. Надыходзіць спрыяльны час для наладжвання новых дзелавых сувязяў і кантактаў. Ваша абаянне і аўтарытэт могуць быць такімі значнымі, што акружэнне ўспрыме як належнае вашы ініцыятывы і прапановы. У панядзелак варта знізіць нагрузкі да мінімуму, а лепш і зусім адкласці ўсе сур'ёзныя справы да серады. Другая палова тыдня не дасць нагоды для засмучэння.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні вы пакажаце навакольным прыклад поспеху ў дасягненні мэты. Гэта выдатны час, асабліва для людзей творчых прафесій. Больш уважліва сачыце за навінамі, каб не прапусціць важнай інфармацыі. Адмоўцеся ад прэтэнзій да дзелавых партнёраў і паглядзіце на сітуацыю з іншага боку.

ДЗЕВА. Магчымыя пэўныя цяжкасці ў кар'еры і ў асабістым жыцці, перад якімі не варта адступаць. І тады поспех проста непазбежны. Сёння лепш абапірацца на правераныя метады, а нестандартныя падыходы выкарыстоўваць толькі як дадатак. У працы неабходна праяўляць цярпенне і зацятасць, тады перашкоды ператворацца ў пыл, які проста панясе ветрам. У выхадныя выкарыстоўвайце любую магчымасць, каб завесці знаёмства — вечарына, запрашэнне ў госці ці ў кіно.

ШАЛІ. На гэтым тыдні праца будзе ганяцца за вамі, як галодны воўк за сваёй здабычай, пра адпачынак не будзе калі нават марыць. Каб зусім не знікнуць у яе прагнай пашчы, пажадана засяродзіцца на глабальных справах. У сераду даведаецеся нейкую старую тайну або вызваліцеся ад вялікай праблемы.
У чацвер давядзецца высвятляць адносіны з начальствам, выявіце цярпенне і такт.

СКАРПІЁН. Пабудова прыгожых паветраных (або пяшчаных — на выбар) замкаў — гэта выдатна, але ўсё ж лепш рэальна паглядзець на сітуацыю, якая склалася. Праявіце творчы падыход і ініцыятыву ў працы, і вы даможацеся прызнання і поспеху. Выкарыстоўвайце свае лепшыя бакі, зачаруйце начальства сваёй мудрасцю, і ўсё будзе ў парадку.

СТРАЛЕЦ. Надыходзіць спрыяльны час. Вы адчуеце прыліў сіл. Праявіце мудрасць і абачлівасць у сваіх рашэннях, парадуйце блізкіх. Гэта час для новых ідэй і планаў. Займіцеся самаразвіццём і самаўдасканаленнем. Толькі не растрачвайце адразу ўвесь рэсурс сіл, яны вам яшчэ спатрэбяцца ў будучыні.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні можаце здабыць шмат сяброў, ваша праца стане ўсё цікавейшай і цікавейшай. У панядзелак акажуцца паспяховымі і плённымі паездкі і камандзіроўкі. У аўторак можа дастацца нялёгкая задача, і вы выканаеце яе практычна бездакорна, гэта запатрабуе ад вас шмат сіл, але і прынясе карысны вопыт. У чацвер спрыяльна пачынаць рамонт дома або кватэры. У пятніцу пастарайцеся засцерагчы сябе ад мітусні і непатрэбных і стомных кантактаў. У выхадныя запрасіце ў госці сяброў.

ВАДАЛЕЙ. Будуць прыкметныя змены ў адносінах з дзелавымі партнёрамі. Гэта сур'ёзнае выпрабаванне на трываласць. Ад вас спатрэбіцца здольнасць да супрацоўніцтва і юрыдычная падрыхтаванасць. Не звяртайце ўвагу на дробныя непрыемнасці. У чацвер будзьце асцярожныя з прывабнай прапановай аб новай працы. У суботу не варта планаваць нічога сур'ёзнага, бо ўсё можа змяніцца ў адно імгненне.

РЫБЫ. Падобна да таго, што вы склалі сабе занадта грандыёзныя планы, можа быць, лепш іх скараціць да рэальнага аб'ёму? Імаверныя камандзіроўкі, якія дазволяць адарвацца ад некаторых праблем. Зносіны з начальствам па магчымасці скараціце да мінімуму, інакш вашы не ў меру з'едлівыя выказванні могуць справакаваць канфліктную сітуацыю. У пятніцу да вас могуць завітаць нечаканыя госці. Правядзіце выхадныя з блізкімі людзьмі. У суботу, вырашаючы важныя пытанні, прыслухайцеся да парад каханага чалавека і не адпрэчвайце яго дапамогу.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».