Вы тут

750 тысяч долараў за «вусатую Мону Лізу»


Рэпрадукцыю «Моны Лізы» Леанарда да Вінчы аўтарства французскага мастака Марселя Дзюшана, на якой ён алоўкам дамаляваў бараду і вусы, прадалі на аўкцыёне ў Парыжы за 632,5 тысячы еўра, паведамляецца ў Інстаграме аўкцыённага дома Sotheby's.


«Вусатая» Мона Ліза першапачаткова ацэньвалася ў 400—600 тысяч долараў. Дзюшан, творы якога аказалі ўплыў на ўзнікненне канцэптуальнага мастацтва, стварыў «барадатую» версію «Моны Лізы» яшчэ ў 1964 годзе і назваў яе «L.H.O.O.Q». Але ўпершыню мастак дамаляваў вусы Джакондзе яшчэ ў 1919 годзе. За ўсё жыццё Дзюшан намаляваў некалькі дзясяткаў копій гэтай карціны. Карціна Дзюшана выстаўлялася на аўкцыёне ў складзе калекцыі са 110 твораў дадаізму і сюррэалізму. Сума ад продажу ўсіх лотаў дасягнула 3,9 мільёна еўра.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.