Вы тут

Былая танцорка прабегла марафон у туфлях з высокім абцасам


Былая танцорка прабегла марафон у туфлях з высокім абцасам за 7 гадзін 28 хвілін і трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса, паведамляе UPІ.


«Ну што, свет, я гэта зрабіла. Сама ў шоку, але гэта сапраўды адбылося», — напісала ў Інстаграме Ірэн Сьюэл з амерыканскага горада Чатануга, штат Тэнесі. Яна пераадолела 42-кіламетровую дыстанцыю на абцасах вышынёй у 7,6 сантыметра на дзве хвіліны хутчэй, чым ранейшая ўладальніца гэтага рэкорду. На марафон жанчына захапіла шэсць пар туфляў рознага памеру: ад 7,5 (адпавядае нашаму 37) да 9 (38,5). Акрамя таго, яна ўзяла з сабою пластыры, вусцілкі і кампрэсійныя бандажы для галёнкі. Як відаць, усё гэта дапамагло ёй у стварэнні рэкорду.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Марафон... на абцасах

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.