Вы тут

Лекаў ад старасці няма


Для нямоглага пажылога чалавека, чалавека з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі напярэдадні зімы заўсёды паўстае праблема: як выжыць. У сельскай мясцовасці кожны дзень трэба прынесці дроў, каб распаліць печку ды прыгатаваць ежу, дастаць вады з калодзежа, схадзіць у краму або сустрэць аўталаўку з прадуктамі. І тады на дапамогу прыходзяць аддзяленні кругласутачнага пражывання.


Вядома, цяжка пакідаць родныя сцены нават часова. Але многія вымушаны гэта рабіць ад безвыходнасці і адзіноты. Па першым часе яны замыкаюцца ў сабе. Але праходзіць месяц-другі і пастаяльцы ажываюць, знаходзяць сяброў, заняткі па інтарэсах, становяцца адным калектывам, адной дружнай сям'ёй.

Летась і ў Маладзечанскім раёне адкрылася аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых непрацаздольных грамадзян і інвалідаў І і ІІ груп на базе былога дзіцячага сада. І варта сказаць, што райвыканкам зрабіў дальнабачна, калі перадаў пустуючыя плошчы на баланс раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, даў прытулак сацыяльна неабароненым людзям.

30 студзеня 2016 года ўстанова, разлічаная на 23 месцы, прыняла першых наведвальнікаў. На сённяшні дзень тут пражывае 16 чалавек. У аддзяленні прадугледжаны жаночы і мужчынскі блокі. У іх — санвузел, умывальнікі, душавая кабіна, у кожнага жыльца свой ложак, тумбачка, стул. А нядаўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Іван Маркевіч прэзентаваў жыхарам тэлевізар, які паставілі ў агульным пакоі.

Ва ўстанове арганізавана чатырохразовае харчаванне. Вясной сумесна з работнікамі аддзялення жыхары разбілі невялікія градкі, дзе вырошчвалі зеляніну. А наогул гародніну, бульбу бясплатна пастаўляюць да стала мясцовыя фермеры. Гэта дазваляе зменшыць кошт харчавання, зніжае нагрузку на раённы бюджэт.

У штаце ёсць медсястра, якая распрацоўвае збалансаванае меню. Яна адказвае і за каларыйнасць страў. Тут не павінна быць лішкаў, але і недахопу таксама. Медычка можа памераць ціск пацыентам, даць лекі, а пры неабходнасці выкліча ўрача з раённай цэнтральнай паліклінікі, у экстранных выпадках — «хуткую дапамогу».

— Нашы пражываючыя задаволеныя. Яны нават перастаюць звяртаць увагу на свае балячкі, — дадае дырэктар Цэнтра Дзмітрый Ганчар.

Можна ўявіць, як бы выжывалі гэтыя людзі, асабліва ў сельскай мясцовасці, у адзіноце, са шматлікімі клопатамі. А тут яны жывуць адной дружнай сям'ёй. Пад наглядам спецыялістаў, якія і іх адпачынак арганізоўваюць. Для іх ладзяцца культурныя мерапрыемствы, канцэрты, іх віншуюць са святамі, уручаюць падарункі.

Расходы на абслугоўванне аднаго чалавека складаюць у сярэднім 435 рублёў штомесяц. Пражываючыя плацяць 80% ад памеру сваіх даходаў. А гэта, зразумела, пенсіі. Астатнія грошы яны могуць траціць на свае патрэбы.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.